Грамадства

Салідарнасць павінна быць вышэй за ўласнае стаўленне і палітычныя амбіцыі.

Блоґер Фальксваген пра прысуд Казуліну, выбары, G8 і дапамогу.

«Наша краіна пераўтвараецца ў зону…»

Гэтымі словамі Аляксандар Казулін пракаментаваў уласны прысуд. Нагадаем, пасля кароткага працэсу, ў выніку якога абвінавачванні супраць былога кандыдата ў прэзідэнты развалілася на вачах назіральнікаў, у часе якога Казуліна пазбавілі нават апошняга слова, спрабавалі скарміць яму селядзец у 30 градусную спякоту, потым выдалілі ўсіх з залы паседжанняў, а на заканчэнне ўвезлі суддзю Рыбакова ў браніраваным самаходзе, Аляксандру Казуліну прысудзілі 5 з паловай гадоў калоніі.

Я не прыхільнік Казуліна і крытычна ставіўся да многіх яго крокаў. Аднак, варта прызнаць, што паказальна жорсткі і цынічны прысуд сведчыць пра тое, што ўдада яго відавочна баіцца. Чаму 5,5 гадоў? Можна спаслацца на тое, што меньшымі прысудамі ўладзе так і не ўдалося запугаць сваіх найбольш актыўных апанентаў, а больш даваць было неяк няёмка. Цікава, аднак, што тэрмін знаходжання Казуліна ў турме якраз выцякае пасля наступных прэзідэнцкіх выбараў. Вядома, што выбары ў Беларусі - гэта не выбары, і шмат хто з аналітыкаў і палітыкаў ужо паўсюль крытыкуе тых апазіцыянераў, якія яшчэ думаюць пра выбарчыя кампаніі. Але відавочна, што думае пра іх і Лукашэнка. Пакуль у яго няма іншага сродку апраўдаць сваё знаходжанне ля ўлады, акрамя выбараў, палітычныя апаненты будуць для яго несці небяспеку. Таксама відавочна, што Лукашэнка баіцца і Масквы. Але самае галоўнае - ўлада зноў вырашыла нагадаць апазіцыі, што актыўная палітычная дзейнасць і бескампрамісныя, нестандартныя крокі, абыйдуцца ёй бокам. Апошняя пакуль, але не самая немалаважная заява - тое, што Казуліна засудзілі напярэдадні саміту вялікай васьмёркі ў Санкт-Пецярбурзе, сьведчыць пра тое, што Пуцін цалкам і надзейна прыкрые Лукашэнку на міжнароднай арэне. Болей за тое, Лукашэнка імкнецца ўсяляка падкрэсліць, што знешні ціск для яго ніякай пагрозы не прадстаўляе. Маецца на ўвазе, той мінімальны ўзровень ціску, які зараз аказваецца, і неэфектыўнасць якога ўжо канстатуецца некаторымі еўрапейцамі як прызнак правалу іх палітыкі. Лукашэнка відавочна бачыць, што да больш радыкальных мераў захад не гатовы, і імкнецца стварыць ілюзію неабходнасці дыялогу. Магчыма, што лёс Казуліна можа стаць разменнай манетай у гэтым ілюзорным дыялогу. Для яго важна прымусіць Захад адмовіцца нават думаць пра радыкальныя меры. Гэта сапраўдная пастка для Захаду, якую зараз растаўляе Лукашэнка - прымусіць пайсці на «дыялог» без аніякіх гарантыяў таго, што ён гатовы да дыялогу…

Тое, што Лукашэнка баіцца, не азначае, што ўсе астатнія мусяць гуляць у гэтую гульню. Тое, што нясе пагрозу для рэжыму, неабавязкова гарантуе дэмакратыю і незалежнасць Беларусі. У гэтым, уласна кажучы, і ёсць прадмет маіх сумненняў у Казуліне. Але калі ён у вязніцы, ён перш за ўсё палітвязень, чалавек і грамадзянін. Выцягнуць яго адтуль - справа нашага гонару. Цяжка прыдумаць, як гэтага дамагчыся - з папярэдніх меркаванняў я магу толькі зрабіць выснову, што ўлада сабралася схаваць яго ў вязніцы надоўга і амністыяй Казулін наўрад-ці абыйсціся. Магчыма хіба, што свабоду Казуліна ў будучым на што небудзь «абмяняюць», напрыклад, на зняццё нейкіх санкцыяў, якіх пакуль яшчэ можа і няма…

У любым выпадку, пачынаць трэба з малога - дапамагчы сям’і і родным, пісаць лісты ў зону, «даўбіць» пратэстамі вялікую васьмёрку - а самае галоўнае - распраўсюджваць інфармацыю сярод знаёмых, суседзяў і г.д. Самае страшнае тое, што чалавека, схаванага на зоне за некалькі гадоў афіцыйныя медыі «абмыюць» брудам так, што «электарат» будзе толькі рады, што яго пасадзілі - так раней, напрыклад, было з Чыгіром і іншымі.

Салідарнасць павінна быць вышэй за ўласнае стаўленне і палітычныя амбіцыі. Чакаем таксама крокаў ад спадара Мілінкевіча і таварышаў Казуліна па партыі БСДП (Г), якія, па чутках, ужо пачалі шукаць новага лідара…

Фальксваген

TOL Беларусь

Каментары

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць