Літаратура

З'явіўся беларускі пераклад хору Va pensiero з оперы Вэрдзі «Набука»

Знакавую песню пераклаў Аляксей Шэін.

Нейкі час таму сястра Марыі Калеснікавай расказвала, што Марыя прасіла даслаць ёй ноты Va pensiero («Хору палонных юдэяў») з оперы Вэрдзі «Набука». Гэта гісторыя пра палонных, якіх захапіла вялікая ўсходняя імперыя Навухаданосара.

Словы хору напісаныя паводле Псальму 136 (137), а сам спеў стаў у часы Вэрдзі неафіцыйным гімнам палітычнага адраджэння Італіі.

«Va, pensiero, sull'ali dorate» — даслоўна зачын гэтага хору перакладаецца «Ляці, думка, на крылах залатых».

«Калі я толькі паверыў у Бога, словы гэтага 136-га псальму асабліва краналі мяне. Нядаўна я зрабіў пераклад і пераслаў з нотамі Марыі, — піша Аляксей Шэін у фэйсбуку. — Не ведаю, ці ён да яе дайшоў».

Ты ляці, думка, птушкай праз межы
І спыніся, дзе родныя ўзгоркі,
Там, дзе пахнуць салодкія зёлкі,
Дзе паветра любімай зямлі.
Прывітай берагі Іярдана,
І Сіёна разбітыя вежы.
О Радзіма, край любы, забраны!
О, мой сумны, мой горкі успамін…
Арфы, што ж вы на вербах вісіце?
Што маўчыце ў журбе-паняверцы?
Абудзіце ўспаміны у сэрцы,
Нагадайце былыя часы.
І, як горкі лёс нашай сталіцы,
Заспявайце так скрушна й балесна.
І натхняе хай Госпад на песню,
Што дасць моцы трываць нам усім.
Ён дасць моцы трываць нам усім.
Ён дасць моцы трываць нам усім.
Ён дасць моцы трываць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды30

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў спадзяецца на вяртанне «нармальных адносін» з Польшчай2

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?10

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася11

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі36

Сетка мінскіх кафэ «Смажка» зноў сабрала велізарную чаргу ФОТАФАКТ3

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў5

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй19

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды30

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць