Культура11

Калекцыя чорна-белых сноў

Пакуль з запаснікоў сталічных музеяў падаставаныя мала не ўсе працы, прысвечаныя ваеннай тэматыцы, не прывязаная ні да якой даты фотавыстава «Калекцыя сненняў» можа застацца па-за ўвагай.

(На фотапрацах крушні Крэўскага і Гальшанскага замкаў)

Пакуль гэтымі днямі на мастацкіх пляцоўках сталіцы адбываюцца выставы, прымеркаваныя да Дня вызвалення Мінску і з запаснікоў сталіцы падаставаныя мала не ўсе працы, прысвечаныя ваеннай тэматыцы, не прывязанай ні да якой даты фотавыстава «Калекцыя сненняў», што праходзіць цяпер у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47), можа застацца па-за ўвагай. Тут на аўтарскіх здымках Сяргея Ждановіча Беларусь і Мінск паўстаюць не як грамадская прастора, арэна вялікіх падзеяў, а як злепак асабістага перажывання, дзе сненні фатографа і чуйнаванне аб’ектыву пераплятаюцца мудрагелістым чынам.

Сяргей Ждановіч займаецца збольшага канцэптуальным мастацтвам у жанры чорна-белай фатаграфіі, а таксама прасторавай інсталяцыяй, мультымедыя, перфомансам. Аўтар і ўдзельнік шмат якіх арт-праектаў і калектыўных выставаў. «Калекцыя сненняў» з'яўляецца зборам твораў, зробленых фотамастаком за апошнія колькі гадоў.

«Фатаграфія для мяне – адвечная недасказанасць, імпульс жадання і спантаннасць, - сцвярджае Сяргей. - І ў гэтай спантаннасці ёсць нешта эфемернае і шалёна прыгожае, як у першых дзіцячых успамінах, калі мы яшчэ не ў стане кіраваць уласнай памяццю і механізмам запамінання».

Мастак Сяргей Кажамякін лічыць, што Ждановіч у сваіх працах здолеў паяднаць выяўленчае мастацтва і мастацкае фота. “З часоў узнікнення мастацкай фатаграфіі, яны з жывапісам у стане канфлікту. Сяргей Ждановіч жа адзін з тых, хто здолеў паяднаць жаданне адлюстраваць наваколле, але каб выкарыстаць пры гэтым аўтарскае прыманне свету. З аднаго боку, Ждановіч бярэ адбітак свету, але з іншага робіць прастору толькі асновай для далейшых эксперыментаў”.

Выстава “Калекцыя сненняў” працягнецца да 11 ліпеня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м87

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы19

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м87

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць