Грамадства

У Гомелі вынесены прысуд Сяргею Дзецуку, які заступіўся за маці, — тры гады калоніі

Цэнтральны суд Гомеля 30 чэрвеня вынес прысуд па крымінальнай справе Сяргея Дзецука, якога абвінавачваюць у гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК).

Скрыншот з відэа МУС

Сяргея затрымалі 24 сакавіка, да суда ён быў змешчаны ў Гомельскае СІЗА, піша spring96.org.

Дзецук — сын экс-выкладчыцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якую судзілі за фота з БЧБ-сцягам.

5 сакавіка да Валерыі Дзецук прыйшлі з аглядам кватэры. Паводле інфармацыі МУС, 28 лютага каля вёскі Асаўцы некалькі жанчын правялі пікет з БЧБ-сцягамі і плакатам з надпісам «Змагаркі ўсяго свету! Віншуем Вас са святам 8 Сакавіка».

Свой тэлефон жанчына аддаваць міліцыянтам не хацела, на абарону маці стаў 35-гадовы сын Сяргей, які ў той час знаходзіўся дома.

Сяргей казаў тады «Радыё Свабода», што яго амапаўцы аднеслі ў іншы пакой, дзе з ім размаўляў невядомы, які прадставіўся начальнікам аддзела.

«Ён сказаў, што асабіста за нас узяўся, і мы ўсе будзем сядзець. За што — незразумела… У ІЧУ, дзе яна цяпер знаходзіцца, ад мяне ўзялі толькі цёплую вопратку — прадукты адмовіліся браць», — дадаў Сяргей.

У прэс-службе МУС паведамілі, што сын агрэсіўна адрэагаваў на з'яўленне супрацоўнікаў, абражаў іх і пагражаў гвалтам. Пазней мужчына супакоіўся, але матэрыялы праверкі адправілі следчым.

Суд распачаўся 29 чэрвеня, аднак падрабязнай інфармацыі пра судовы працэс у праваабаронцаў пакуль няма.

Сёння суддзя Віктар Казачок вынес прысуд Сяргею Дзецуку — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць