Грамадства

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча збівалі пры затрыманні, ён атрымаў траўму галавы

Пасля ператрусаў у кватэры, дзе бывалі супрацоўнікі «Нашай Нівы», і дома Ягора павезлі ў Следчы камітэт на допыт, дзе яму выклікалі хуткую дапамогу.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, Марціновічу была аказаная медыцынская дапамога. Гэтую ноч Ягор правёў у ізалятары на Акрэсціна. Кажа, што адчувае сябе лепш.

Сёння раніцай яго ўпершыню пакармілі, а затрымалі ўчора, каля 10 гадзін раніцы. Яму і іншым вязням у камеры не выдалі матрацы і пасцелю.

Нагадаем, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» затрыманы на 72 гадзіны як падазраваны па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Таксама ў ІЧУ на Акрэсціна ў такім жа статусе знаходзяцца галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч.

Андрэй Скурко хворы на цукровы дыябет, інсуліназалежны, яму дазволілі ўзяць лекі з разлікам на трое сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Бандарук: Да Севярынца баяліся падыходзіць нават звычайныя зэкі3

Канец фізічных сім-карт? Новы iPhone набліжае эпоху eSim4

Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць патрабаваць вызвалення Міколы Статкевіча9

Боты атрымалі новую метадычку пра Статкевіча13

ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй13

Ларыса Шчыракова: Каб мяне пасадзіць, ГУБАЗіК замовіў у мяне этнафотасесію5

Лукашэнка: Трамп гаворыць жорстка, без дыпламатычнага шалупіння2

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага62

Чат GPT будзе перадаваць спецслужбам размовы, дзе ўбачыць пагрозу жыццю іншых4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць