Грамадства

Да 15 тысяч даляраў за паездку. У Літве выйшла расследаванне пра незаконную міграцыю праз Беларусь

Журналісты літоўскага тэлебачання апублікавалі расследаванне рэзкага павелічэння патоку нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Літву.

Колькасць нелегалаў вырасла ў дзясяткі разоў пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцый. Але апошнія дні паток мігрантаў, якія незаконна перасякаюць літоўскую мяжу з боку Беларусі, пайшоў на спад, кажа Індрэ Макарайціце, кіраўніца бюро расследаванняў. 

Індрэ Макарайціце ў інтэрв'ю расійскай службе «Радыё Свабода» распавяла:

  • Колькасць нелегалаў вырасла пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair у Мінску, рост назіраўся пачынаючы з другой паловы мая, увесь чэрвень і ліпень. Але і да пасадкі самалёта іх ужо было больш, чым у 2020 і 2019 гадах.

  • Павелічэнне колькасці нелегалаў нясе праблему для Літвы. Краіна ніколі раней не сутыкаліся з такім патокам. Усе яны просяць палітычнага прытулку. У Літвы проста няма інфраструктуры, каб пасяліць усіх гэтых людзей. 

  • Літва не можа дэпартаваць гэтых людзей назад у Беларусь. Лукашэнка сказаў, што дэнансуе дамову аб рэадмісіі з ЕС. Дэпартацыя магчымая толькі ў краіны, адкуль яны прыехалі. Простых рэйсаў з Вільні ў Багдад або Тэгеран няма. Ёсць рэйсы ў Стамбул, працэдура дэпартацыі праз трэція краіны вельмі доўгая і цяжкая.

  • У Іраку тыя, хто хочуць з'ехаць, проста купляюць турыстычную паездку і атрымліваюць турыстычную візу ў Беларусь. Яны селяцца ў гатэлях. Яны апавядаюць, што жывуць там 3—4 дні, пасля чаго да іх прыязджае ўжо беларускі праваднік, які вязе іх да мяжы і адпускае, паказваючы: «Еўропа — там». Гэтыя праваднікі кажуць мігрантам, што з другога боку іх будзе чакаць машына з літоўскім ці курдскім кіроўцам, якая адвязе іх адразу ў Нямеччыну. У пакет коштам 15 000 даляраў уваходзіць менавіта шлях з Курдыстана да Нямеччыны.

  • Літоўскія ўлады кажуць, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам. Ад саміх мігрантаў мы ведаем толькі, што яны нібыта не замінаюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся6

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві1

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў12

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?1

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак2

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны14

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць