Свет

У Рызе таксама прайшоў масавы мітынг супраць вакцынацыі і кавідных абмежаванняў

18 жніўня ў Старой Рызе прайшла акцыя праціўнікаў «кавідных» абмежаванняў, у якой узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. У адрозненне ад мітынгу ў Вільні на мінулым тыдні пратэст у сталіцы Латвіі насіў больш-менш мірны характар. Быў зафіксаваны толькі адзін напад на паліцэйскага і разбіта шкло ў адной машыне, паведамляе Delfi.lt.

Разам з тым, як паведамляе паліцыя, усе парушэнні былі зафіксаваныя з дапамогай тэхнічных сродкаў і парушальнікі будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Галоўным патрабаваннем пратэстоўцаў была адмова ад абавязковай вакцынацыі ад Covid-19, а таксама змякчэнне або адмена іншых мер, звязаных з пандэміяй. Лідар акцыі — апазіцыйны палітык Алдзіс Гобземс — у сваіх заявах не хаваў намеры прыйсці да ўлады на выбарах 2022 года на хвалі незадаволенасці народа «пандэмійнымі» абмежаваннямі.

Людзі, якія сабраліся на плошчы, трымалі ў руках плакаты, на якіх у тым ліку былі размешчаныя сцвярджэнні аб тым, што «Руская абшчына за свабоду выбару вакцынацыі» або «Маё цела — мой выбар». Натоўп, рэагуючы на заклікі выступоўцаў, скандаваў «Карыньша ў адстаўку» і «Левітс, выходзь!» [гэта прэм'ер і прэзідэнт краіны].

Пасля мітынгу ў Старой Рызе пратэстоўцы накіраваліся спачатку да помніка Свабоды, дзе хорам праспявалі гімн Латвіі, а потым да Кабінета Міністраў, дзе паклалі да плота дзіцячыя цацкі. Пасля гэтага Гобземс заклікаў мітынгоўцаў ісці ў царкву маліцца.

Пасля народ пачаў разыходзіцца. Акцыя пратэсту завяршылася пасля 22-й гадзіны.

Трэба зазначыць, што ў Латвіі хаця б адной дозай вакцынаваныя 43%, а цалкам 37%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць