Свет

Літва да сярэдзіны верасня спадзяецца прышчапіць 70% жыхароў

Калі захаваюцца цяперашнія тэмпы вакцынацыі, то 70% жыхароў у Літве ўдасца прышчапіць да верасня, а па меры паляпшэння сітуацыі можна будзе перагледзець абмежаванні, сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Арунас Дулькіс.

«Пры цяперашняй сітуацыі 70-80% — гэта тая вестка, якая важная для нас. (…) Калі цяперашнія тэмпы захаваюцца — такія, якія назіраюцца апошнія некалькі тыдняў, то, мабыць, гэта будзе сярэдзіна верасня, другая яго палова», — сказаў міністр.

Ён заўважыў, што калі Літве ўдасца дасягнуць гэтых паказчыкаў, а колькасць пацыентаў з COVID-19 у бальніцах не будзе расці, то частка запланаваных на 13 верасня абмежаванняў можна будзе змякчыць.

«Мы маглі б сустрэць верасень, а там урад перагледзеў бы гэтыя абмежаванні, але не для ўзмацнення жорсткасці, а наадварот — мог бы быць перагляд у іншы бок», — сказаў Дулькіс.

Як паведамлялася, з 13 верасня частку паслуг змогуць атрымліваць толькі ўладальнікі «пашпартоў магчымасцяў», г. зн. прышчэпленыя або тыя, хто нядаўна перахварэў ці здаў ПЛР-тэст.

Па даных Дэпартамента статыстыкі, хоць бы адной дозай у Літве цяпер прышчэплены 56% жыхароў. У Беларусі першую дозу атрымалі 16,2%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць