Эканоміка

Ці такая пазітыўная сітуацыя з бюджэтам, як кажа Лукашэнка? Разбіраем з эканамістам

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з міністрам па падатках і зборах заявіў, што з бюджэтам краіны ўсё складваецца «лепш нават, чым мы думалі, і лепш, чым магло быць». Па яго словах, гутарка з міністрам не звязана з адсутнасцю грошай у бюджэце. Нагадаем, што міністэрства фінансаў пагоршыла прагноз па дэфіцыце бюджэту на бягучы год. Чыноўнікі чакаюць, што ў канцы 2021 года мінус у рэспубліканскім бюджэце складзе 6 мільярдаў рублёў. Раней чакалася, што ён будзе 4 мільярды.

«Шмат хто пачне казаць, што ў нас у бюджэце грошай не хапае, таму мы пра падаткі загаварылі, — выказаўся Аляксандр Лукашэнка, — Гэта звычайныя заявы нашых «свядомых» пратэстуноў. Абсалютна не. Якраз дзіўна, але бюджэт складваецца лепш нават, чым мы думалі, лепш, чым магло б быць».

Канкрэтных лічбаў і тлумачэнняў, чаму ж сітуацыя ў бюджэце складваецца лепш, чым чакалася, публічна не агучылі. Пры гэтым навінаў ад Мінфіну пра змяншэнне дэфіцыту бюджэту таксама пакуль не было.

«Магу сказаць, што ўсё ідзе па плане, — адзначае кіраўнік праекта «Кошт урада» эканаміст Уладзімір Кавалкін. — Толькі вось план у нас з дэфіцытам у 6 мільярдаў рублёў. Толькі за першае паўгоддзе мінус 1,6 мільярды. Гэта вялізны дэфіцыт. І самае галоўнае — незразумела, дзе ўзяць гэтыя грошы. Рэзерваў на гэта асабліва няма.

Лукашэнка з аднаго боку лічыць, што ўсё добра з бюджэтам, але з другога праводзіць нараду па пытанні, дзе ўзяць грошы на рамонт інфраструктуры — мастоў і дарог. Ён залазіць у свой прэзідэнцкі фонд, каб заплаціць бюджэтнікам. Так што калі глянуць на аб'ектыўныя лічбы, то можна пабачыць, што грошай у бюджэце на бягучыя патрэбы не хапае. І пазыку даваць Беларусі пакуль ніхто не збіраецца, прынамсі Захад».

Эканаміст адзначае, што пакуль нельга нават сказаць, укладзецца бюджэт у 6 мільярдаў дэфіцыту ці не. Бо гэты прагноз быў звярстаны вясной, яшчэ да ўвядзення двух апошніх пакетаў заходніх санкцыяў.

«Мы да канца не ведаем, якія санкцыі і калі будуць уведзеныя і як яны спрацуюць. Таму на бягучую сітуацыю акрамя жаданняў Лукашэнкі і Мінфіну вельмі ўплывае гэты знешні фактар, — адзначае ён. — Мы ведаем, што восенню плануецца ўвесці яшчэ адзін пакет санкцыяў, з боку ЗША. І яны могуць павялічыць дэфіцыт бюджэту. Асабліва, калі мы кажам пра калійную і нафтавую галіны. У гэтым выпадку мы кажам пра выпадаючыя даходы ад знешнегандлёвых мытаў. Гэта, вядома, можа павялічыць дэфіцыт».

Дадатковыя праблемы з’явяцца, калі ўлады Беларусі не змогуць узяць крэдыт у Расіі. Санкцыі і праблемы з крэдытам могуць прывесці да павелічэння мінуса. Але, па словах Кавалкіна, пакуль прагназаваць канкрэтныя лічбы складана.

«Вельмі шмат пераменных. Даваць прагноз на паўгода наперад — справа ў цяперашніх умовах вельмі няўдзячная», — заключае ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін14

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Кіевам адкрылі помнік легендарнаму дрону «Баба Яга»1

«Генерал Бяда вылецеў праз бакавое шкло «Чайкі». Малавядомая аварыя 1976 года, у якой загінулі другі чалавек у БССР і баявы лётчык-генерал4

Гатэль «Пекін» у Мінску зачыняецца на тры месяцы3

Прэзідэнт Linava: Праблема літоўскіх фур у Беларусі будзе вырашацца толькі ў наступным годзе

Выйшла навагодняя серыя «Прастаквашына» з Пуціным21

Зяленскі ў найбліжэйшыя дні можа наведаць рэзідэнцыю Трампа ў Фларыдзе1

«Гэта Слава Э., ён быў вельмі інтэлігентны і прыстойны». Сумная гісторыя мужчыны, цела якога знайшлі ў доме ў атачэнні сабак у Маладзечанскім раёне5

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі21

Трамп заявіў, што ЗША нанеслі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» ў Нігерыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін14

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць