Грамадства

Мінскі чыноўнік атрымаў тры гады калоніі за ўдзел у самых масавых жнівеньскіх акцыях і за абразу Лукашэнкі

У судзе Ленінскага раёна Мінска прайшоў разгляд крымінальнай справы супраць начальніка фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна Юрыя Сянькова, паведамляюць праваабаронцы.

Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: па артыкуле 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за ўдзел у акцыях пратэсту 16 і 23 жніўня 2020 года і па артыкуле 368 КК (Абраза прэзідэнта) — за рэпост у тэлеграме. Мужчына атрымаў тры гады калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляла пракурорка Юлія Даўгала.

Юрыя Сянькова затрымалі 30 красавіка. Яго пяць разоў асудзілі па адміністрацыйных справах, у выніку чаго ён атрымаў 50 сутак арышту. Затым яго перавялі ў СІЗА ўжо па крымінальнай справе.

Паводле абвінавачвання, Юрый Сянькоў браў актыўны ўдзел у масавых мерапрыемствах у Мінску 16 і 23 жніўня.

Акрамя таго, «Мінсктранс» падаў пазоў аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды ад прастою транспарту ў тыя дні ў памеры амаль 10 000 рублёў.

«Гэта не тое, чаго я заслугоўваю. Я люблю сваю краіну, я не парушыў ніводнага яе закона да 2020 года. Я за 50 дзён на Акрэсціна, больш 50 на Жодзіне і ў СІЗА не дапусціў ніводнага найдробнага парушэння. Я не адмаўляю сваю віну, але я не заслугоўваю ізаляцыі ад грамадства. Я хачу быць карысным яму. Я хачу быць карысным бацькам, мужам, братам. Я хачу працаваць на карысць сваёй краіны. Я прашу не караць мяне менавіта ізаляцыяй і вынесці іншае рашэнне», — сказаў ён.

25 жніўня суддзя Таццяна Шоцік вынесла менавіта такі прысуд, які запатрабавала пракурорка: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пазоў «Мінсктранса» вынеслі ў асобнае справаводства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома71

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктарку даследчай кампаніі Mia Research амаль два гады ўтрымліваюць за кратамі за сацыялагічнае даследаванне5

Наўседа: Сітуацыю з аховай Ціханоўскай занадта драматызуюць5

Беларуску прызначылі кіраваць замкам у Францыі1

Сікорскі: Вайну ва Украіне спыніць прасцей, чым канфлікт на Блізкім Усходзе7

У Іспаніі цела чалавека знайшлі ў кватэры праз 15 гадоў. Да таго яго ніхто не шукаў1

За ростам выкарыстання беспілотнікаў Расіяй ва Украіне стаяць кітайскія заводы5

ШІ-апакаліпсіс? Частка тэхналагічнай эліты гатовая да канца чалавецтва16

У ЗША анансавалі «вялікую заяву» па пастаўках зброі Украіне2

Вобшук на мяжы і «царская» сталоўка. Як польскі блогер наведаў Беларусь15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома71

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць