Здарэнні

У суботу ў Сухараве знайшлі паветраны шар. Што насамрэч адбылося ў той дзень

У суботу вечарам у Сухараве на вуліцы Пімена Панчанкі знайшлі паветраны шар. Блог «Отраженіе» расказаў падрабязнасці інцыдэнту.

smartpress.by

З блогам звязаўся пілот шара Сяргей, які працуе ў кампаніі ABC. Ёй і належыць шар.

У суботу ўвечары ён вырашыў здзейсніць чарговы планавы палёт недалёка ад Мінска.

«Гэта быў мой звычайны свабодны вылет.

Бо я падрыхтаваны пілот, пытанняў да мяне ніколі не ўзнікала, — распавядае мужчына. — У той вечар было добрае надвор'е. Але ў нейкі момант вецер змяніў кірунак, мяне пачало выносіць у бок цэнтра горада. А над гэтай тэрыторыяй палёты аэрастатам забароненыя. Таму я вырашыў прыняць усе меры для бяспечнай пасадкі. І, мне здаецца, здзейсніў яе на ацэнку «выдатна».

Сяргей дадае, што звычайна аэрастаты павінны прызямляцца за горадам, каб на іх шляху не было ніякіх перашкод. Але ў гэтай сітуацыі рашэнне за пілота прыняў вецер. У раёне Сухарава Сяргей убачыў невялікае зялёнае поле плошчай прыкладна 200 на 400 метраў. На ім не было ні машын, ні людзей, таму мужчына вырашыў прызямліцца недалёка ад жылых дамоў.

«Да будынкаў заставалася яшчэ досыць вялікая адлегласць, таму я смела выканаў пасадку. Гэта звычайная штатная сітуацыя, ні аб якім цвёрдым прызямленні гаворкі не ідзе.

Людзей збянтэжыла толькі тое, што аэрастат апынуўся на зямлі ў гарызантальным становішчы. Напэўна, ім здалося, што ён «упаў», — кажа Сяргей.

— Але справа ў тым, што любы паветраны шар раздзімаецца ў палёце, а пасля пасадкі з яго пачынае выходзіць гарачае паветра. Аэрастат астывае, і толькі затым яго можна спакойна складаць у сумку. Робіцца ўсё гэта толькі ў тым выпадку, калі ён спакойна ляжыць на зямлі», — дадаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць