Эканоміка

Магчымыя страты з-за санкцый — 1,8 мільярда даляраў. Што будзе з Беларусбанкам?

«Нашай Ніве» стала вядома, як заходнія санкцыі могуць паўплываць на стан Беларусбанка. Апошні квартал банк адпрацаваў са стратамі ў некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў, крэдытныя праекты сыплюцца, замежныя партнёры пагражаюць спагнаннем астранамічнай сумы. 

На цяперашні момант пасівы банка складаюць 40 мільярдаў рублёў, з іх каля 8 мільярдаў даляраў валютных сродкаў. Доля знешняга фандзірвання ў валютных пасівах складае 30%, больш за палову з іх — даўгі перад банкаўскімі структурамі ЕС.

Ступень наўпроставай залежнасці банку ад фінансавання рэзідантаў ЕС адносна сціплая: толькі 4% ад усіх пасіваў. 

І хаця можа падацца, што гэта мала, насамрэч пытанне трэба разглядаць не з пазіцыі агульнага балансу, а з пазіцыі наяўнасці валюты. 

А з ёй сітуацыя такая: праз санкцыі Беларусбанк знаходзіцца пад пагрозай адтоку 1,8 мільярда даляраў. Пакуль партнёры не запатрабавалі датэрміновага пагашэння ранейшых крэдытаў і штрафаў.

Але ў дамовах з замежнымі крэдыторамі (у тым ліку кітайскімі і расійскімі, само сабой і заходнімі) прадугледжаны кавенанты (штрафныя санкцыі) у выпадку, калі банк трапіць пад санкцыі ці вылеціць з міжнародных рэйтынгаў — а гэта ўжо адбылося.

У самым негатыўным сцэнары з банка спагоняць 22% усіх яго валютных пасіваў, гэта наймагутнейшы ўдар па ліквіднасці банка, што можа выклікаць далейшы адток рэсурсаў і кліентаў з банка.

Замежныя банкі адмаўляюцца супрацоўнічаць з Беларусбанкам, гэта б'е па тутэйшых юрыдычных асобах. Выглядае гэта так. 

У Беларусі прадпрыемствы не могуць проста так браць крэдыты ў замежных банках, яны маюць гэта рабіць толькі праз мясцовыя банкі.

Пасля ўвядзення санкцый «адвалілася» ўжо 90 мільёнаў крэдытных даляраў для беларускіх вытворцаў, якія меліся паступіць беларускім юрасобам праз Беларусбанк. 

Гэта не ўлічваючы завіслую крэдытную лінію на 580 мільёнаў даляраў для «Слаўкалія» — дафінансаваць гэты праект сам Беларусбанк не ў стане, а калі замарозіць, перспектывы ў праекту цмяныя. Нагадаем, кітайцы выдалі крэдыт Гуцэрыеву пад гарантыі ўрада. 

Чытайце таксама: Крыніцы: У Гуцэрыева вялікія праблемы — кітайцы замарозілі 580 мільёнаў даляраў на буданіцтва Нежынскага камбіната

Міжнародныя страхавыя кампаніі і замежныя банкі ігнаруюць запыты беларускага боку аб прычынах такога стаўлення і адмаўляюцца ад супрацоўніцтва. 

Праблемы з завіслымі плацяжамі кліентаў пакуль не маюць сістэмнага характару — у замежных банках завіслі толькі 4 мільёны даляраў. 

Апроч таго, заходнія фінансавыя інстытуцыі адмаўляюцца крэдытаваць Беларусбанк, а расіяне задзіраюць стаўкі і прапануюць браць крэдыты ў расійскіх рублях пад 13,5% гадавых. Для прыкладу, кароткія крэдыты ў расійскіх рублях у Расіі выдаюцца пад стаўку максімум 6,85%. 

Крэдыты ў валюце расіяне прапануюць Беларусбанку пад 6,5%. 

Разам з гэтым, у банка няма магчымасці купляць валюту ў заходнікаў — даводзіцца купляць у расіян і пераплочваць за пасярэдніцтва. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі19

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры метэазонды прызямліліся ў Беластоку2

Японец 26 гадоў арандаваў кватэру, дзе забілі яго жонку, каб захаваць доказы ў спадзяванні на новыя тэхналогіі. І ўрэшце забойцу знайшлі1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю міністра разведкі Ірана5

Журналісты знайшлі, дзе жыве адзін з начальнікаў калоніі Бабруйска — «кончаны садыст» Шынвізэ19

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй3

«На шчасце, у Тайландзе ўсё танней, чым у Польшчы». Беларусы захраслі праз вайну ў Іране, як яны дабіраюцца дадому?3

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь37

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі19

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць