Улада55

Беларусь мусіць паважаць фундаментальныя свабоды чалавека

Заява Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі.

16 ліпеня ў Вене на паседжанні Пастаяннага савета АБСЕ, па выніках справаздачы кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску пасла Шміта была зроблена заява Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі. Ніжэй прыводзяцца вытрымкі з гэтай заявы.

« (…) 7 ліпеня суд вынес моладзеваму актывісту Арцёму Дубскаму, абвешчанаму ў гэтым годзе арганізацыяй «Міжнародная амністыя» вязнем сумлення, неапраўдана жорсткі прысуд і пазбавіў яго волі на адзін год за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі, якое той атрымаў за ўдзел у дэманстрацыі 10 студзеня 2008 года. Еўрапейскі Саюз не перастае сцвярджаць, што Беларусь мусіць паважаць такія фундаментальныя свабоды чалавека, як свабода сходаў і асацыяцый. Крымінальны кодэкс РБ патрабуе перагляду з мэтай лепшага адлюстравання гэтых свабод і прывядзення ў адпаведнасць з еўрапейскімі стандартамі.

Еўрапейскі Саюз таксама выказвае занепакоенасць станам здароўя арыштаванага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які, паводле звестак, галадае з 16 красавіка 2009 года. У гэтай сувязі Еўрапейскі Саюз станоўча ацаніў атрыманую паслом Шмітам магчымасць наведаць Аўтуховіча 29 мая ў следчым ізалятары. У той самы час мы звяртаемся да беларускіх улад з просьбай не пазбаўляць зняволенага магчымасці сустракацца з роднымі. Еўрасаюз просіць беларускія ўлады ўлічыць гуманістычны аспект гэтай справы і чакае хуткага прыняцця рашэння.

Занепакоенасць выклікае таксама вынясенне беларускім абласным судом 29 чэрвеня бягучага года смяротнага прысуду Васілю Язэпчуку. Мы настойліва заклікаем Беларусь да адмены смяротнага пакарання і прапануем, у якасці першага кроку, увесці мараторый на гэту меру.

Еўрапейскі Саюз атрымліваў розныя сігналы, што тычыцца рэгістрацыі палітычных партый і недзяржаўных арганізацый у Беларусі ў апошнія месяцы. Вітаючы рэгістрацыю Руху «За свабоду»,

мы ў той самы час лічым неабгрунтаванай адмову ў рэгістрацыі Беларускай хрысціянска‑дэмакратычнай партыі, праваабарончай арганізацыі «Наша вясна», Партыі свабоды і прагрэсу і, сярод апошніх, Асамблеі беларускіх прадэмакратычных няўрадавых арганізацый.

Еўрапейскі Саюз чакае ад Беларусі павагі да ўзятых на сябе абавязкаў па забеспячэнні плюралістычнага развіцця сродкаў масавай інфармацыі, уключна з прадстаўленнем незалежным газетам доступу да сістэмы дзяржаўнага распаўсюду і акрэдытацыяй замежных выданняў у краіне. У сувязі з гэтым Еўрапейскі Саюз заклікае Беларусь працягваць супрацоўніцтва з прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды прэсы і ў поўным аб’ёме выкарыстоўваць яго рэкамендацыі. (…) »

Поўны тэкст заявы Еўрасаюза на ангельскай мове можна знайсці на інфармацыйным партале, прысвечаным старшынству Швецыі ў Еўрасаюзе.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі3

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў13

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі3

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць