Спорт

Украінскі баксёр Аляксандр Усік стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў двух дывізіёнах — такое здарылася другі раз у гісторыі

У Лондане на арэне «Тотэнхэм Хотспур» 25 верасня адбыўся баксёрскі вечар, у галоўным паядынку якога сышліся ўкраінец Аляксандр Усік і брытанец Энтані Джошуа. На коне стаялі тытулы чэмпіёна свету па версіі WBA Super, IBF, IBO і WBO ў суперцяжкай вазе. Украінскі баксёр упэўнена выйграў гэты бой па ачках і адабраў у брытанца тры чэмпіёнскія паясы.

Па выніках 12 раўндаў усе суддзі аддалі перамогу ўкраінскаму баксёру — 116-112, 117-114, 115-113.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адным з першых павіншаваў суайчынніка. «Украіна вяртае сваё! Чэмпіёнскія тытулы WBA, IBF, IBO, а таксама WBO зноў, як і мае быць, належаць украінцам!» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

34-гадовы Аляксандр Усік выступае ў прафесійным боксе з 2013 года. На рахунку Аляксандра 19 перамог (у тым ліку 13 накаўтам) у 19 баях. 31-гадовы Джошуа выйграў 24 паядынкі (22 — накаўтам) і пацярпеў другое паражэнне ў кар'еры.

Новы чэмпіён WBA, WBO, IBF і IBO ў цяжкай вазе Аляксандр Усік паўтарыў дасягненне экс-чэмпіёна свету ў двух дывізіёнах Эвандэра Холіфілда.

Усік, як і Холіфілд, стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў першай цяжкай вазе і аб'яднаным у цяжкай вазе.

Украінец зрабіў гэта значна хутчэй — у 19-м баі на прафесійным рынгу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць