Грамадства

У Беларусі ўжо больш за 700 палітвязняў 

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 11 рабочых розных прадпрыемстваў, якіх затрымалі па справе «Рабочага руху». Агульная колькасць палітычных зняволеных — 702 чалавекі. Яшчэ 30 ліпеня ў краіне іх было 600, то-бок за два месяцы іх колькасць вырасла на сотню. 

Спіс новых палітвязняў Беларусі: 

  1. Сяргей Шэлест, былы апаратчык цэха «Аміяк-3»;
  2. Андрэй Пагерыла, былы слесар-рамонтнік цэха «Аміяк-3»;
  3. Уладзімір Жураўка, былы аператар ДПК цэха «Аміяк-3»;
  4. Валянцін Цераневіч, памочнік майстра на заводзе «Хімвалакно», намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза «Гродна Азота»;
  5. Дзмітрый Елісееў, супрацоўнік БМЗ;
  6. Святлана Зыль, былая супрацоўніца БМЗ;
  7. Аляксандр Гашнікаў, супрацоўнік БМЗ;
  8. Сяргей Дзюба, Беларуская чыгунка;
  9. Максім Саковіч, старшы энергадыспетчар Беларускай чыгункі;
  10. Ганна Аблаб, Беларуская чыгунка;
  11. Аляксандр Капшуль, былы юрысконсульт ААТ «Нафтан», завода «Палімір».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яны затрыманыя па падазрэнні ў здрадзе дзяржаве. Некаторыя затрыманыя падазраюцца ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Таксама дзяржаўныя СМІ паведамілі пра завядзенне крымінальнай справы за стварэнне экстрэмісцкага фармавання: затрыманні звязваюць з дзейнасцю арганізацыі «Рабочы рух», прызнанай уладамі экстрэмісцкай. 

Каментары

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць