Кіраўнікі МЗС краін ЕС абмяркуюць сёння далейшыя санкцыі. У тым ліку да «Белавіі»
Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на сустрэчы ў Люксембургу 18 кастрычніка плануюць абмеркаваць далейшае ўзмацненне санкцый у дачыненні да Беларусі, паведаміў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч.
На яго думку, ЕС неабходна ўзмацніць ціск на «так званыя турыстычныя кампаніі», якія арганізуюць прыбыццё мігрантаў з Сірыі і іншых краін у Беларусь, паведамляе БелаПАН.
«Мы павінны цалкам увесці санкцыі ў дачыненні да авіякампаніі «Белавія», каб яна не магла атрымліваць тэхнічную падтрымку, каб былі недаступныя стыковачныя рэйсы», — сказаў Рынкевіч.
Нагадаем, 15 кастрычніка ўрад Нямеччыны прапанаваў пашырыць санкцыі супраць Беларусі для барацьбы з нелегальнай міграцыяй.
Каментары