Грамадства

Экс-студэнтку БДУ другі раз запар пакаралі 15 суткамі. Яе затрымалі пасля спробы трапіць на абскарджванне «справы студэнтаў»

20-гадовую Сафію Маргунову затрымалі яшчэ 5 кастрычніка пасля спробы патрапіць на разгляд апеляцыйнай скаргі па «справе студэнтаў» у Мінгарсудзе. На суд яе не пусцілі, а праз некаторы час Соф’я перастала выходзіць на сувязь. На наступны дзень суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна арыштавала дзяўчыну па арт. 24.23 КаАП на 15 сутак. 20 кастрычніка Маргунова на волю так і не выйшла — на яе склалі новы пратакол па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), піша «Новы час».

21 кастрычніка справу Сафіі разглядзела суддзя Таццяна Палулех.

Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што падчас «прафілактычнай гутаркі» каля 11:00 у «машыне па дарозе ў Фрунзенскі РУУС паводзіла сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычала, нецэнзурна лаялася, на заўвагі не рэагавала, выбіла з рук Загора тэчку з дакументамі».

Згодна з паказаннямі міліцыянта, Маргунову сустрэлі раніцай на выхадзе з ЦІПа, каб правесці гутарку наконт удзелу дзяўчыны ў несанкцыянаваных мерапрыемствах. Але віну сваю дзяўчына адмаўляе. Па яе словах, з моманту, калі яе павінны былі вызваліць пасля арышту, і да 20:00 яна знаходзілася ў ЦІПе на Акрэсціна, таму фізічна не магла «хуліганіць» раніцай у машыне. Гэта маглі пацвердзіць відэакамеры на Акрэсціна, але суддзя Палулех адхіліла хадайніцтва Сафіі.

Акрамя гэтага Маргунова паведаміла, што ў РУУСе ў пратаколе апытання яна прызнала віну, бо ёй «сказалі так напісаць».

Вынікам стаў чарговы 15-сутачны арышт. Агулам Маргунова правядзе на Акрэсціна 30 сутак.

Раней дзяўчыну затрымлівалі ў сакавіку на канферэнцыі незалежных студэнцкіх прафсаюзаў, які прайшоў у бізнэс-клубе «Імагуру». Тады Сафія адбыла 15-сутачны арышт на Акрэсціна.

Каментары

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць