Улада1313

Фінке: Мяне запрасіў Шмідт

Нямецкі эксперт крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права Марцін Фінке, які рабіў заключэнне па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, быў запрошаны АБСЕ па просьбе беларускага ўрада. Карэспандэнт «НН» датэлефанаваўся спадару Фінке ў Пасаў.

Нямецкі эксперт крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права Марцін Фінке, які рабіў заключэнне па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, быў запрошаны АБСЕ па просьбе беларускага ўрада. Мінск ён наведаў 9-10 чэрвеня.

Мы патэлефанавалі прафесару Фінке ў Пасаў.

«Наша Ніва»: Гер Фінке, хто Вас запрасіў у Беларусь?

Марцін Фінке: АБСЕ.

«НН»: Хто з Вамі кантактаваў у гэтай справе?

МФ: Спадар пасол.

«НН»: Пасол АБСЕ Ганс Ёхан Шмідт?

МФ: Так.

«НН»: У рамках экспертызы з кім Вы сустракаліся ў Беларусі?

МФ: Я быў там толькі адзін-два дні. Так, два дні, і сустракаўся толькі з супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў.

«НН»: Ці бачыліся вы з адвакатам?

МФ: Не.

«НН»: Ці бачылі Вы Аўтуховіча?

МФ: Не.

«НН»: Ці хацелі гэта зрабіць?

МФ: Чаму не? Хацеў бы.

«НН»: Але не змаглі?

МФ:

Урад, наколькі я ведаю, папрасіў запрасіць міжнароднага спецыяліста і яны запрасілі мяне. Яны прывезлі мяне ў Міністэрства ўнутраных спраў для сустрэчы з тымі, хто расследуе гэтую справу.
І я даў экспертнае заключэнне, пра якое я, натуральна, нічога не магу распавесці. Яны мне ўсё распавялі і адказалі на ўсе пытанні. Мне паказалі ўсе матэрыялы, якія мяне цікавілі.

«НН»: Такім чынам вы задаволеныя супрацоўніцтвам з МУС?

МФ: Не! Я, натуральна, быў абмежаваны той інфармацыяй, якую мне давалі следчыя, і прадастаўленымі дакументамі.

«НН»: Ці было дастаткова гэтай інфармацыі?

МФ: Натуральна, гэта была работа, заснаваная на прадастаўленай мне інфармацыі. Работа, якая палягае ў тым, каб шукаць памылкі. З нашага гледзішча існуюць праблемы з беларускім правам: крымінальным, крымінальна-працэсуальным. Але гэта не мае дачыненне да справы. І з тымі нормамі права, якія прымяняюцца ў рамках гэтага працэсу. І, натуральна, таму так зацягваецца гэта справа, але ў гэтым няма нічога надзвычайнага. Гэтая праблема (працягласці працэсу) існуе і ў нас, прынамсі, паводле нашага права, гэтая працягласць не ёсць празмернай.

«НН»: Гэта значыць, у справе Аўтуховіча з паперамі ўсё ў парадку, але ці ўсё ў парадку з самой справай?

МФ: Я не магу сказаць, бо гэта будзе парушэннем беларускага права.

«НН»: Ці рабілі Вы раней аналагічныя экспертызы ў іншых краінах?

МФ: Так, шмат.

«НН»: Можаце параўнаць гэты выпадак з іншымі?

МФ: Беларусь крыху адстае ў свеце, нават адстае ад Кіргізііі ў тым, што тычыцца рэфармавання крымінальных працэсаў. Але што значыць параўнаць? Але ўрэшце пытанні, якія мы даследуем па заданнях Рады Еўропы, Еўрасаюза амаль заўсёды тыя самыя, і прычына не ў беларускай адметнасці. Гэта больш ці менш тыя самыя пытанні стандартаў правоў чалавека.

«НН»: Вы можаце сказаць, да якіх высноваў прыйшлі, разглядаючы справу Аўтуховіча?

МФ: Не.

«НН»: Некаторыя праваабаронцы кажуць, што справа Аўтуховіча палітычна матываваная і ён з’яўляецца палітвязнем...

МФ: Так, я ведаю. Але, натуральна, ніхто не ведае, што гэта такое «палітычны зняволены». Напрыклад, Міжнародная Амністыя вельмі вузка вызначае гэты панятак, і зараз я проста не ведаю, паводле якой дэфініцыі пра гэта кажуць. Я хацеў бы дадаць, што

ніколі не чытаў у нямецкім друку пра гэту справу. Таму я прыехаў у Мінск абсалютна неперадузятым.
Я не меў ніякага ўяўлення пра гэту справу.

«НН»: Чаму менавіта Вас АБСЕ запрасіла быць экспертам?

МФ: Я амаль адзіны, хто актыўна займаецца крымінальна-працэсуальным правам постсавецкіх краінаў і я да пэўнай ступені валодаю расійскай мовай.

«НН»: Але Вашай спецыялізацыяй з’яўляецца Расія, а гэта Беларусь.

МФ: Але зараз я даследую крымінальна-працэсуальнае права ў Туркменістане, а да гэтага рабіў курсы для суддзяў у Бішкеку. Я працаваў таксама ў Грузіі і Арменіі. Бо ўсюды ў гэтых краінах можна працаваць з расійскай мовай.

«НН»: А ў Беларусі Вы раней бывалі?

МФ: Я прыяжджаў зараз ужо трэці раз. Я быў у Мінску на міжнароднай канферэнцыі па пытаннях доступа да правасуддзя. а першы раз я прыяжджаў у савецкі час, праездам з Масквы ў Вільню.

«НН»: А Вам не здаецца, што Ваша экспертыза, з тае прычыны, што яна грунтуецца на меркаванні толькі аднаго з бакоў справы, можа супярэчыць Вашаму акадэмічнаму статусу? У некаторых назіральнікаў узнікла ўражанне, што Вы супрацоўнічаеце з беларускім урадам.

МФ: Так? (здзіўлена смяецца). Маё даручэнне было ад АБСЕ, да беларускага ўраду я не маю ніякага дачынення.

Гутарыў Сяргей Богдан

***

Адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка ў каментары для БелаПАН назваў прадастаўленне матэрыялаў справы нямецкому эксперту «абуральнай беззаконнасцю».

Марцін Фінке — прафесар кафедраў крымінальнага права, крымінальна-працэсуальнага права і ўсходняга і савецкага права розных універсітэтаў Германіі. Аўтар шматлікіх публікацый і кніг па крымінальна-прававых аспектах параўнальнага правазнаўства, ініцыятар і арганізатар спецыяльных праграм і семінараў з юрыдычнымі ВНУ шэрагу постсавецкіх краін. На пенсіі з 2006.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы4

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека1

Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент5

«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў3

У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну5

Кампанія Ганны Сялук Лукашэнкі прадала караоке-шоу каналу СТБ за мільён еўра17

Дзяўчына хацела вылечыць акнэ, але трапіла ў рэанімацыю з 90% апёку ўсяго цела. Яна цудам выжыла5

Упершыню ў гісторыі Англіканскую царкву ўзначаліла жанчына7

Расійская брыгада «Эспаньёла», якая складалася з ультраправых футбольных фанатаў для вайны з Украінай, абвясціла пра расфарміраванне7

На выступе ў Сочы Пуцін пажартаваў пра дроны ў Еўропе: «Я больш не буду» 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы4

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць