Грамадства

«Неабыякавы грамадзянін» напісаў у міліцыю на вядомага гісторыка 17 заяў за рэпосты 

27 кастрычніка ў дачыненні да даследчыка масавых рэпрэсій Ігара Кузняцова пачаўся суд за рэпосты ў сацыяльных сетках паводле артыкула 19.11 КаАП. Па словах вядомага гісторыка, адзін неабыякавы грамадзянін па прозвішчы Прохараў за паўтара месяца напісаў на навукоўца 17 заяў у міліцыю, піша «Радыё Свабода». 

«Заявы на мяне розныя: пачынаючы ад рэабілітацыі нацызму да процьмы рэпостаў.

Першая заява — калі я рэпосціў вядомае фота, дзе група воінаў трымае павержаны нацысцкі сцяг. Прохараў напісаў, што Кузняцоў прапаведуе нацызм. І другое — нібыта я рэпосціў нейкі матэрыял «Белсата».

Участковы апытаў мяне па першым эпізодзе. Ясная справа, там нічога не было. Але грамадзянін Прохараў напісаў скаргу вышэй, што, маўляў, участковы не толькі праяўляе лаяльнасць, а ўступіў у злачынную змову з Кузняцовым, каб той пазбег адказнасці паводле артыкула 19.11», — расказаў навуковец.

Паколькі тэрмін разгляду спраў па першых заявах Прохарава скончыўся, той 3 кастрычніка напісаў на даследчыка яшчэ 6 заяў, што Кузняцоў рабіў рэпосты з сайтаў «Белсата» і Tut.by.

«Але ўсе матэрыялы, якія я рэпосціў, былі выключна па гісторыі, адукацыі, пра Еўрасаюз, быў выступ прэзідэнта Польшчы. То-бок па змесце там нічога экстрэмісцкага няма. Але паколькі яны былі размешчаныя на такіх сайтах, у міліцыі склалі пратакол і накіравалі ў суд Савецкага раёна», — тлумачыць Ігар Кузняцоў.

27 кастрычніка адбылося судовае пасяджэнне, якое доўжылася роўна адну хвіліну. Суддзя адразу паведаміла, што матэрыялы накіраваныя на дапрацоўку ў Савецкае РУУС.

Ігар Кузняцоў сцвярджае, што Прохараў — чалавек рэальны і піша скаргі рэгулярна.

Калі навуковец напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што «Прохараў з'яўляецца інфарматарам», і папярэдзіў, каб людзі «былі пільнымі і асцярожнымі», грамадзянін падаў чарговую скаргу ў РУУС, каб Кузняцова прыцягнулі ўжо да крымінальнай адказнасці.

«Прохараў напісаў, што я яго пакрыўдзіў і назваў інфарматарам, а таксама выклаў персанальныя даныя гэтага Прохарава. Хоць акрамя прозвішча і ініцыялаў там нічога не было.

Пакуль невядома, калі адбудуцца наступныя судовыя пасяджэнні па скаргах Прохарава.

Якраз у канцы кастрычніка скончыўся кантракт Ігара Кузняцова ў БДУ, дзе ён выкладаў на факультэце міжнародных адносін. Універсітэт працягваць кантракт з гісторыкам не стаў. 

Ігар Кузняцоў выкладаў у БДУ 23 гады, працаваў на кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта, уваходзіў у першую дзясятку сярод выкладчыкаў БДУ па цытаванасці ў сэрвісе Google Scholar Citations (гэта адзін з крытэрыяў ацэнкі ўзроўню рэйтынгу выкладчыкаў).

Ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па сталінскіх рэпрэсіях, працягваў займацца гэтай тэматыкай і актыўна выступаў у СМІ. За яго пазіцыю ў дзяржаўных СМІ Кузняцова называлі «лжэгісторыкам». 

«На меня самого написали четыре доноса». Историк Игорь Кузнецов о слитой базе обращений в милицию и параллелях с 1930-ми годами

Каментары

Цяпер чытаюць

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу27

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

На АНТ заявілі, што Латушка ў канцы ліпеня 2020 нібыта хацеў спаліць штаб Ціханоўскай. Латушка адказаў на гэта10

«Страцілі 5% сумы і тры тыдні». Як беларусы пазбаўляюцца ад дрэннай валюты і дзе яе прымаюць2

52-гадовай мінчанцы прысудзілі калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»1

Паступіць у Еўропу ўсё яшчэ рэальна. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў аб працягу прыёмнай кампаніі 20251

Лукашэнка праводзіць нараду з КДБ15

Мінчук на «Лексусе» таямніча прапаў пад Мінскам. Ніхто не ведае, куды ён дзеўся

Гісторыя мужчыны, які ажаніўся з жанчынай з чатырма дзецьмі7

Агент КДБ, чыё імя было на канверце для Ціханоўскай, мае пашпарт прыкрыцця і катаўся за мяжу18

У Магілёве мужчына заснуў на рэйках, трапіў пад цягнік, але застаўся жывы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу27

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць