Здарэнні

«Гэта плявок мне ў твар!» Былыя сілавікі заяўляюць, што Следчы камітэт дапамагае міліцыі падмяняць доказы

Былыя сілавікі, якія ў 2020-м на знак пратэсту пакінулі службу, апублікавалі новае расследаванне. Яны заяўляюць, што следчыя дапамагаюць аператыўнікам падтасоўваць доказы па крымінальных справах. 

Фота: pac.by

Так, апублікавана аўдыя размовы, як сцвярджаецца, намесніка начальніка СК па Кастрычніцкім раёне ў Мінску Міраславы Хлышчанкі-Хазаноўскай з кіраўніком наркакантролю таго ж раёна Віталём Сідаровічам.

З гутаркі вынікае, што аператыўнікі накасячылі з афармленнем доказаў, але замест таго, каб завярнуць такія матэрыялы і адмовіць у завядзенні справы, як таго патрабуе закон, следчая раіць, як іх выправіць, каб яны выглядалі законнымі.

«Я проста ніколі ў жыцці не думала, што ад свайго Кастрычніцкага НОНа атрымаю такую *** (нецэнзурнае ў значэнні «халтуру»). Увогуле поўны нуль, Віталік. Непрафесіяналізм поўны, поўны проста! — кажа голас, як сцвярджаецца, Хлышчанка-Хазаноўскай. — Я ўчора калі ўбачыла агляды, прычым дзе яны ізастужкі вымаюць (гаворка пра ізастужку, якой абгортваюць пакеты з забароненымі рэчывамі — заўв. «НН»)…

Пачынаюць агляд тэлефона, які вымаецца 13-га чысла, а аглядаюць яго нейкім чынам 12-га чысла. І ўсе гэтыя агляды — розныя почыркі, розныя асадкі. Гэта што за *** (нецэнзурнае ў значэнні «халтура»)? Я табе кажу, я *** (нецэнзурнае ў значэнні «была вельмі здзіўлена») ад гэтага матэрыялу.

І мне зараз прывозяць пераробленыя агляды. А ведаеш, як ён (аператыўнік — заўв. НН) раздрукаваў агляд мабільнага тэлефона? Вось гэта яшчэ раз плявок, паўторны плявок мне ў твар. У яго нават шапка «Пратакол» абрэзаная. Ну што гэта за свінства такое? *** (нецэнзурнае ў значэнні «нічога») не зроблена ўвогуле па матэрыяле!»

Цікава, што званок ідзе з кабінета, дзе ў той час сядзіць, як кажа голас на запісе, «бандытка» — верагодна, фігурантка гэтай самай крымінальнай справы.

Далей гаворка ідзе пра непрафесіяналізм супрацоўнікаў міліцыі. Голас, падобны да прадстаўніцы Следчага камітэта, расказвае, што праз іх непрафесіяналізм па адной са спраў ёй даводзілася стэлефаноўвацца з экспертам, пераробліваць матэрыялы, якія кладуцца ў аснову крымінальнай справы. 

У гэтым ланцужку не абышлося і без пракурора, задача якога ацаніць сабраныя доказы і, калі яны незаконныя, завярнуць справу, не дапусціць, каб яна пайшла ў суд. Былыя сілавікі апублікавалі запіс размовы, як сцвярджаецца, з намеснікам пракурора Кастрычніцкага раёна Яўгенам Мацюшэнкам. Вось самая красамоўная цытата:

«Ну, вы тады не распаўсюджвайцеся, што я дам вам нешта выправіць», — просіць ён следчую.

У размове з падначаленай голас, падобны да Хлышчанка-Хазаноўскай, тлумачыць, чаму атрымалася дамовіцца з пракурорам: яе муж Максім Хлышчанка працуе ў пракуратуры Мінска. Дададзім, што яе свёкар Алег Хлышчанка працуе ў Генеральнай пракуратуры.

Фальсіфікацыя доказаў — злачынства (арт. 395 КК), доказы, здабытыя незаконным шляхам, не могуць быць пакладзеныя ў аснову крымінальнай справы, справа пры такіх абставінах увогуле не павінна заводзіцца.

Па якой частцы «наркатычнага» артыкула ў выніку завялі справу, не паведамляецца, але адзначым, што максімальнае пакаранне па арт. 328 КК — да 20 гадоў пазбаўлення свабоды.

А вось якая схема дзеянняў па палітычных справах. Былыя сілавікі публікуюць запіс, як сцвярджаецца, размовы Хлышчанка-Хазаноўскай з начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі таго ж раёна Сяргеем Драздовым. Размова ідзе пра тое, што на плоце нехта напісаў «Лукашэнку — у аўтазак». Эксперты прыйшлі да высновы, што абразы ў надпісе няма. Урону няма, бо плот ідзе пад знос. У гэтай сітуацыі голас, падобны да Хлышчанка-Хазаноўскай, заяўляе, што, калі матэрыялы накіруюць у СК, яна завядзе справу па хуліганстве:

«Мне для хуліганства нічога не трэба, — кажа голас, як сцвярджаецца, следчай. — Вось гэтага надпісу на плоце дастаткова».

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі4

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны11

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»93

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць