Свет

Нямецкі парламентарый прапанаваў накіраваць бежанцаў з Беларусі ва Украіну. Там такой прапанове не абрадаваліся

Сацыял-дэмакраты ў нямецкім Бундэстагу прапануюць прыцягнуць Украіну да вырашэння праблемы бежанцаў на беларуска-польскай мяжы. Гаворка ідзе аб тым, каб мігранты чакалі ва Украіне разгляду іх заяўкі на прытулак у ЕС, піша dw.com.

Дэпутат нямецкага Бундэстага, спікер па знешнепалітычных пытаннях фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПГ) Нільс Шмід (Nils Schmid) прапануе прыцягнуць Украіну да вырашэння праблемы бежанцаў на мяжы Польшчы і Беларусі.

Як сказаў палітык у інтэрв'ю нямецкай медыякампаніі Deutschlandfunk у сераду, 10 лістапада, з Украінай можна было б дамовіцца аб прыёме бежанцаў на той час, пакуль доўжыцца разгляд іх заяўкі аб прадастаўленні прытулку ў ЕС. «Так мы можам даць выразна зразумець, што не кожны бежанец аўтаматычна патрапіць у Еўрасаюз», — сказаў Шмід.

У той жа час палітык, чыя фракцыя з'яўляецца найбуйнейшай у Бундэстагу, раскрытыкаваў абыходжанне Польшчы з мігрантамі, якія спрабуюць нелегальна трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі. Шмід звярнуў увагу на паведамленні пра незаконныя «пушбэкі» — выцясненне бежанцаў з краіны назад у Беларусь без магчымасці падаць заяўку на прытулак у ЕС. Па словах нямецкага палітыка, Польшча павінна выконваць міжнародныя нормы, у прыватнасці, прадастаўляць базавую гуманітарную абарону і права на разгляд заяўкі на прытулак людзям, якія жывуць у нястачы. 

У Радзе бяспекі і абароны (РНБА) Украіны адказалі на прапанову нямецкага парламентарыя. Сакратар РНБА Аляксей Данілаў прапанаваў нямецкаму боку забраць уцекачоў сабе.

«Мы на РНБА разглядалі гэтую заяву спадара Шміта. У нас ёсць прапанова да сацыял-дэмакратаў Нямеччыны ўзяць сабе дадому па два, па тры, па пяць (мігрантаў — рэд.), калі мала месца ў іх у Бундэстагу, то хай бяруць сабе дадому», — сказаў сакратар РНБА.

Паводле яго слоў, «з якога перапуду» Украіна павінна браць да сябе мігрантаў, калі імі павінен займацца нямецкі бок.

«Вельмі дзіўна, калі немцы нам расказваюць, што нам з гэтай нагоды рабіць», — дадаў Данілаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю11

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць