Свет

«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў

Пра гэта пантыфік заявіў падчас візіту ў Грэцыю, на востраў Лесбас, дзе знаходзіцца Цэнтр прыёму і ідэнтыфікацыі мігрантаў, у якім жывуць тысячы выхадцаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі. Пад'язджаючы да пункта часовага размяшчэння мігрантаў Папа выйшаў з аўтамабіля і прайшоў каля паўкіламетра пешшу, каб асабіста прывітаць людзей, паведамляе Радыё Ватыкана.

AFP

Звяртаючыся да прысутных на сустрэчы, Папа заўважыў, што ў той час, як у свеце паволі праводзіцца ўсеагульная вакцынацыя і вядзецца барацьба з кліматычнымі зменамі, вырашэнне праблемы міграцыі, здаецца, стаіць на месцы. Аднак, на кон пастаўленыя чалавечыя жыцці і мірная будучыня, якая залежыць ад таго, ці будуць інтэграваны мігранты ў грамадства, папярэдзіў Францішак.

«Толькі калі адбудзецца прымірэнне з самымі слабымі, тады будучыня стане квітнеючай, бо калі бедныя адкідваюцца, адкідваецца мір. Закрытасць і нацыяналізм — нас вучыць гісторыя — прыводзяць да катастрафічных наступстваў (…) Гэта ілюзія — думаць, што магчыма захаваць сябе, баронячыся ад слабых, якія грукаюць у дзверы», — сказаў Папа.

Ён, у прыватнасці, заклікаў паглядзець у твары дзяцей-мігрантаў, адчуць сорам перад імі, нявіннымі, якім належыць будучыня.

«Яны заклікаюць да нашага сумлення: «Які свет вы пакінеце нам?». Давайце не будзем паспешліва адводзіць позірк ад страшных фотаздымкаў іх маленькіх цел, якія нерухома ляжаць на пляжах. Міжземнае мора, якое на працягу тысячагоддзяў злучала розныя народы і далёкія землі, ператвараецца ў халодныя могілкі без надмагільных пліт. Гэты вялікі басейн, калыска шматлікіх цывілізацый, сёння здаецца люстэркам смерці. Не дазволім, каб mare nostrum ператварылася ў запусцелае mare mortuum, каб гэта месца сустрэчы стала арэнай сутыкненняў! Не дазволім, каб гэта «мора ўспамінаў» ператварылася ў «мора забыцця». Прашу вас, давайце спынім гэтае крушэнне цывілізацыі!», — заклікаў Папа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера17

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка119

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера17

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць