Свет

Стваральнікі «Спутніка» сцвярджаюць, што зрабілі мадыфікацыю пад «амікрон»

Нацыянальны расійскі даследчы цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі сцвярджае, што ўжо распрацаваў мадыфікацыю вакцыны «Спутнік V» супраць амікрон-штама каранавіруса, яна праходзіць першы этап клінічных выпрабаванняў.

Пра гэта ў аўторак заявіў дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург у эфіры тэлеканала «Расія-24», піша ТАСС.

«[Пакуль] няма ніякіх доказаў таго, < … > што «амікрон» выцесніць дэльта-штам. [У гэтым выпадку], магчыма, вакцына павінна быць двухкампанентнай, якая павінна будзе абараняць ад і дэльта-штама, і ад амікрон-штама. Таму тады неабходна будзе задзейнічаць новую платформу па стварэнні вакцын, якія ў цяперашні час Інстытут Гамалеі ўжо адпрацаваў, і ў цяперашні час [вакцына] праходзіць першую стадыю клінічных выпрабаванняў», — сказаў ён.

«Калі адбудзецца выцясненне (дэльта-штама каранавіруса «амікронам»), неабходна будзе <…> замяніць устаўку, якая кадзіруе, вызначае абарону да дэльта-штама, на ўстаўку, якая будзе вызначаць, адпаведна, абарону да амікрон-штама, такія канструкцыі ўжо створаныя», — растлумачыў Гінцбург.

Па словах Гінцбурга, першыя даныя аб эфектыўнасці вакцыны «Спутнік V» супраць штама каранавіруса «амікрон» могуць быць атрыманыя ўжо на наступным тыдні.

Каментары

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць