Свет

У ЕС і ЗША асудзілі прысуды Ціханоўскаму, Статкевічу і Лосіку

ЕС рашуча асуджае прысуды Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу і іншым беларускім палітвязням. З заявай выступіў прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана.

Паводле яго слоў, прысуды «з'яўляюцца часткай жорсткіх і сістэматычных рэпрэсій супраць усіх незалежных галасоў у Беларусі». Брусель асуджае «працяглыя грубыя парушэнні мінскім рэжымам правоў чалавека і асноўных свабод».

«ЕС паўтарае сваё патрабаванне неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных», — падкрэслівае Стана.

Таксама пракаментаваў сённяшнія прысуды дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

«Мы асуджаем вынесеныя сёння палітычна матываваныя прысуды беларускім апазіцыянерам Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу і журналісту Ігару Лосіку. Мы заклікаем неадкладна і безумоўна вызваліць іх і больш за 900 палітвязняў, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі», — напісаў Блінкен у твітары.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

Пуцін асудзіў парушэнне Ізраілем Статута ААН і нормаў міжнароднага права11

За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза7

Пад Салядарам адзін расійскі самалёт збіў іншы?4

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі3

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»1

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць