Грамадства

Жыхароў Мінска будуць судзіць за размаляваныя цюкі

Пракуратура Дзяржынскага раёна перадала ў суд крымінальную справу, па якой праходзяць сем жыхароў Мінска. Іх абвінавачваюць у размалёўванні цюкоў сенажу на полі паабапал трасы М1 каля вёскі Клыпаўшчына. 

Фота ілюстрацыйнае

Следчыя сцвярджаюць, што 1 верасня гэтага года чацвёра мужчын і тры жанчыны ва ўзросце ад 28 да 51 года ўначы размалявалі фарбамі чырвонага і чорнага колераў 82 упакоўкі сена. Мясцоваму аграпрадпрыемству ААТ «Крутагор'е-Петкавічы» гэтым нібыта былі нанесеныя страты ў памеры больш чым на 1,5 тысячы рублёў. Для кампенсацыі шкоды накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных.

Судзіць мінчан будуць паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса («Злоснае хуліганства»). Максімальны тэрмін па ім — 6 гадоў зняволення.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона4

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі4

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым1

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць