Грамадства

Хлопец, што сядзеў на Акрэсціна з Белавусам, Кузнечыкам і Брэдзелевым, расказаў, як яны трымаюцца

Мінчук адбыў 15 сутак у ізалятары на Акрэсціна. Пасля вызвалення ён звязаўся з «Нашай Нівай» і распавёў, што перасекся там з некалькімі вядомымі беларусамі: з заснавальнікам Symbal.by Паўлам Белавусам, журналістам Андрэем Кузнечыкам і прэс-сакратаром А1 Мікалаем Брэдзелевым.

Усё па акрэсцінскай «класіцы»: без перадач, сон на падлозе, начныя пабудкі 

Антон (імя змененае ў мэтах бяспекі суразмоўцы) расказвае, што ў камеры, разлічанай на чатыры чалавекі, іх было мінімум 15 чалавек. У пікавыя моманты колькасць арыштантаў дасягала 19-ці. 

Хлопцы, затрыманыя па «палітычных» артыкулах КаАП, не атрымлівалі перадач, іх не вадзілі ў душ і на шпацыры. Спаць прыходзілася на голых шконках без матрацаў ці на падлозе. Будзілі на пераклічкі па два разы штоноч: а другой і чацвёртай гадзіне.

«Мікалая Брэдзелева і яго сябра-адваката Аляксея, як я ведаю, затрымлівалі разам і вельмі жорстка. Іх збілі, у кватэры трушчылі тэхніку. Адвакат быў сінюшны: ногі ў сіняках, паясніца, сіняк пад вокам».

З Паўлам Белавусам і Андрэем Кузнечыкам Антон пабыў літаральна дзень. Павел, па яго словах, трымаўся бадзёра, а Андрэй першы час знаходзіўся ў напружаным стане: яму пагражалі тым, што будуць чапаць сям’ю, і ён за гэта вельмі перажываў.

Ілюстрацыйнае фота

«У Кузнечыка выбівалі нейкія доступы да адміністравання, як я зразумеў. Акрамя таго, са мной апынуўся дырэктар ІТ-кампаніі Aivitam Дзмітрый Досаў, затрыманы нібыта за рэпост з «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала. Яго, як я зразумеў, фізічна не прэсавалі. Увогуле ўсе трымаліся добра: мы гулялі ў «Мафію», «Кракадзіла». Усе імкнуліся падтрымліваць адзін аднаго, ніхто не хныкаў», — гаворыць Антон.

Камеры пачалі поўніцца экс-назіральнікамі з выбараў

Суразмоўца таксама адзначыў, што калі ў пачатку яго тэрміну большая частка сукамернікаў была асуджаная за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП РБ), то пасля ў «хаце» пачало з’яўляцца ўсё больш экс-назіральнікаў, якія працавалі на апошніх выбарах.

«Перад маім выпускам такіх было ў камеры адразу трое. Іх асудзілі за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (артыкул 24.3 КаАП), але нічога такога, само сабой, не было», — расказвае Антон.

Чытайце таксама:

Паўлу Белавусу прысудзілі яшчэ сем сутак

Маці затрыманага прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева: «Мне пішуць шмат словаў падтрымкі»

Журналіста Андрэя Кузнечыка дагэтуль не вызвалілі. Родныя і адвакат не ведаюць, дзе ён

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава4

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава4

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць