Эканоміка

​​На што траціць грошы Саюзная дзяржава: армія, чыноўнікі, міліцыя і праўладныя СМІ

Вакол канцэпту Саюзнай дзяржавы апошні час ламаецца нямала дзідаў. Вядома, у першую чаргу гэта палітычны праект, але, як усё палітычнае, ён мае пад сабой цалкам зразумелую эканамічную аснову, якую можна палічыць.

Саюзная дзяржава валодае бюджэтам, які паспяхова асвойваецца. У 2021 годзе ён склаў 160,9 мільёна рублёў. Даходы гэтага бюджэту — штогадовыя адлічэнні ад Беларусі (35%) і Расіі (65%), піша тэлеграм-канал «Нашы грошы».

Куды ідуць грошы? Насамрэч — гэта вельмі важны паказчык, які адлюстроўвае прыярытэты, якія ставяць перад сабой дзве краіны.

Калі паглядзіце на размеркаванне выдаткаў саюзнага бюджэту ў 2021 годзе, то са здзіўленнем убачыце, што самымі затратнымі галінамі апынуліся «праваахоўная дзейнасць і бяспека», на якія выдзяляецца 48 млн рублёў (каля 30% ад агульнай сумы) і СМІ — 29,2 млн рублёў, або 18% ад агульнага бюджэту.

Далейшыя прыярытэты размеркаваліся наступным чынам:

«органы Саюзнай дзяржавы» — 25,8 млн рублёў, або 16% ад агульнай сумы, «фундаментальныя даследаванні» — 20,4 млн рублёў, або 13% ад агульнага бюджэту, «прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных здарэнняў» — 14,4 млн, або 9% «ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва» — 9,4 млн рублёў, або 6%.

Пасля нескладаных падлікаў можам зрабіць выснову, што 70% бюджэту сыходзіць на армію, чыноўнікаў, міліцыю і праўладныя СМІ.

А як жа навука і інавацыі? Як мы бачым, больш за ўсё пашанцавала «фундаментальным даследаванням», усе астатнія артыкулы выдаткаў выглядаюць зусім нязначна. Адукацыя — 2,9 млн, або 2%, транспарт, інфарматыка і сувязь — 3,4 млн, або 2%, мастацтва, культура, кіно — 2,4 млн, або 1%.

Прычым, калі мы паглядзім даныя ў дынаміцы, то ўбачым, як прыярытэты мяняліся. Так, напрыклад, праваахоўная дзейнасць у 2017 годзе «з'ядала» толькі 7% саюзнага бюджэту, вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва — 0,5%, выдаткі на чыноўнікаў займалі 13%. Затое раней каля 20% бюджэту займала прамысловасць —сёння яна наогул знікла з выдаткаў.

Культура ў лепшыя гады магла прэтэндаваць на 4%.

Вось вам і рэальныя прыярытэты супрацоўніцтва дзвюх мірных дзяржаў «для народа». Ніхто іх не хавае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні5

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка будуе сакрэтны завод па вытворчасці дронаў у Мінску7

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка ў Мінску. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы45

Арыштавалі экс-начальніка ДАІ Партызанскага раёна Мінска1

«Ніхто не мае права забараніць мне абняць дзіця». Мінчанка здзівілася строгім правілам у дзіцячым летніку5

АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча26

Беларускі бізнэсмен, якога шукае Інтэрпал, адкрыў рэстаран у Варшаве. Цяпер з ім судзяцца былыя падначаленыя9

«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон8

Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну7

Гомельскія міліцыянеры выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні5

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць