Грамадства

Апублікавалі праект змен у Канстытуцыю Беларусі. Што там новага?

На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь для «ўсенароднага абмеркавання». Пакуль дата рэферэндуму не вызначаная, але мяркуецца, што ён пройдзе напрыканцы лютага.

Са зменаў, якія адразу кідаюцца ў вочы і пра якія не раз казалі, — гэта з'яўленне новага выбарнага органа, Усебеларускага народнага сходу. Згодна з праектам новай Канстытуцыі, ён будзе збірацца раз на год. Агульная колькасць членаў УНС можа дасягаць 1200 чалавек. 

УНС зможа прызнаваць ці не прызнаваць выбары, уводзіць надзвычайнае становішча, а таксама выбіраць суддзяў Канстытуцыйнага суда і гэтак далей.

Таксама ў праекце павысілі мінімальны ўзрост прэзідэнта і ўвялі дадатковыя абмежаванні. Так, па новай Канстытуцыі прэзідэнтам зможа быць:

  • грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні,
  • не маладзейшы за 40 гадоў, які валодае выбарчым правам,
  • які пастаянна пражывае ў Беларусі не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі,
  • які не мае і не меў раней грамадзянства замежнай дзяржавы або дазволу на жыхарства або іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя перавагі.

Таксама згодна з праектам, прэзідэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў, адна і тая ж асоба не можа быць прэзідэнтам больш за два тэрміны.

Асобна ў артыкуле 89 прапісана, што прэзідэнт, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, валодае недатыкальнасцю і «не можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзеянні ў сувязі з ажыццяўленнем ім прэзідэнцкіх паўнамоцтваў». 

Дадаткова адзначаецца, што прэзідэнт, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, пажыццёва становіцца членам Савета Рэспублікі, а таксама з'яўляецца дэлегатам Усебеларускага народнага сходу.

Таксама ў праекце прыбралі з артыкула 18 фразу пра тое, што «Беларусь ставіць мэтай зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай».

З праектам можна азнаёміцца па спасылцы.

Меркаванні грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюць у Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі:

па электроннай пошце [email protected];

з дапамогай запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па адрасе https://sbor.pravo.by;

у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з пазнакай «Канстытуцыя».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?3

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы13

Дудкін: Мая дапамога беларускаму контрвыведу заўсёды была накіравана на карысць Беларусі13

У Кіеве развіталіся з беларускім добраахвотнікам «Месяцам»

Як Крэмль выдае старыя відэа з Пуціным за новыя сустрэчы, у тым ліку і перад сустрэчай з Уіткафам2

«З'ездзілі за дзень 8 разоў». Што робіцца на польскай мяжы, дзе прадавалі выезд без чаргі1

Нідэрландцы ціха пераходзяць на чатырохдзёнку. Што паказвае іх досвед?4

«Аддалі ўвесь заробак» vs «усё аплаціла дзяржава». Зборы ў школу ў Беларусі і ў Польшчы5

«Сярод расіян назіраецца стома». Летняе наступленне расійскай арміі ва Украіне правалілася13

«Не бачыў іншага выйсця». Бацька праз суд вырашыў адмовіцца ад праблемнага сына6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?3

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць