Усяго патроху44

Ад 350 да 675 тыс. рублёў

будзе каштаваць бацькам поўная экіпіроўка першакласніка ў Мінску. Для старшакласнікаў — ад 518 да 995 тыс. рублёў.

Поўная экіпіроўка першакласніка ў Мінску будзе каштаваць бацькам ад 350 да 675 тыс. рублёў.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс‑службе Мінгарвыканкама. Кошт набору школьна‑пісьмовых прыладаў для першакласніка складае ад 98 да 280 тыс. рублёў.

Для дзяцей малодшых класаў экіпіроўка да школы каштуе ад 417 да 740 тыс. рублёў, для старшакласнікаў — ад 518 да 995 тыс. рублёў.

З 15 ліпеня па 10 верасня пашыраны продаж адзення, абутку, вучнёўскай галантарэі, канцылярскіх і папярова‑чыставых тавараў ажыццяўляюць 43 крамы горада. Акрамя таго, у 360 арганізацыях гандлю харчовай і нехарчовай сеткі арганізаваны продаж асобных відаў канцылярскіх і папярова‑чыставых тавараў для школьнікаў. Працуюць пастаянна дзейныя школьныя кірмашы пры ГУМе, ЦУМе, універмагу «Беларусь», ГД «На Нямізе». У многіх гандлёвых прадпрыемствах арганізаваны дробнарознічны гандаль асобнымі відамі тавараў для школьнікаў, выдзелена дадаткова 60 гандлёвых месцаў унутры крамаў, аформлена больш за 50 куткоў для першакласнікаў.

Гандлёвымі арганізацыямі запланавана правядзенне забаўляльных і рэкламных мерапрыемстваў, у тым ліку 110 выстаў‑кірмашоў і пашыранага продажу, 21 дэманстрацыя мадэляў адзення, абутку, школьнай галантарэі з удзелам прадпрыемстваў‑вытворцаў і ўручэннем прызоў і падарункаў.

У канцы жніўня адбудзецца агульнагарадскі кірмаш «Добры дзень, школа!», у якім возьмуць удзел прадпрыемствы нехарчовай і харчовай гандлёвай сеткі.

З 22 па 30 жніўня ў павільёне «Белэкспа» (вул. Я.Купалы, 27) будуць працаваць III Міжнародная выстава‑кірмаш «Нашым дзецям» і Х Спецыялізаваная выстава‑кірмаш «Добры дзень, школа!», у якіх возьмуць удзел прамысловыя прадпрыемствы рэспубліканскіх канцэрнаў і міністэрстваў, гандлёвыя арганізацыі розных форм уласнасці.

Некаторымі мінскімі арганізацыямі гандлю прадугледжана сістэма скідак на тавары, а таксама магчымасць набыцця тавараў школьнага асартыменту ў крэдыт і растэрміноўку.

Паводле звестак спецыялістаў камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у новым навучальным годзе ў сярэдніх школах горада будуць вучыцца прыкладна 168 тыс. вучняў, з іх больш як 11 тыс. першакласнікаў.

БелаПАН

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі36

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку6

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі13

Аэрапорт Вільні зноў закрылі з-за шароў з Беларусі25

Дзікабраз, якога бачылі пад Гомелем, уцёк з сядзібы ў Рэчыцкім раёне

«Мае продкі — немцы, але ў душы я рускі». Немец атрымаў шэсць гадоў за шпіянаж. І цікавая паралель са справай Крыгера ў Беларусі

Бот па дэаноне супрацоўнікаў МУС і КДБ прыпыніў працу4

У Салігорскім раёне людзі самі абсталявалі пляж на рацэ, але цяпер ён пад пагрозай3

Беларус назірае за палякамі. І не толькі4

У Кіеве на пошце выбухнула пасылка, яшчэ адну абясшкодзілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі36

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць