Здарэнні

«Дзіма рыдаў, не мог спыніцца». Што кажа маці хлопца з разумовай адсталасцю, якому адмовілі ў памілаванні

Дзмітрый Гопта, 22‑гадовы гамяльчук, быў асуджаны на 2 гады калоніі за падзеі жніўня 2020 года ў Жлобіне. Хлопец мае псіхічнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзін, што патрабуе догляду і лячэння, з-за гэтага мае разумовую адсталасць. Юрый Васкрасенскі яшчэ ўвосень 2021 года казаў, што справу Гопты разгледзяць хутка, прагназаваў, што Новы год Дзіма сустрэне дома. Але прагнозы Васкрасенскага не спраўдзіліся.

«Я даведалася пра гэта ў суботу, 8 студзеня. Сын пазваніў з калоніі і кажа, што яму прыйшла адмова. Ліст з адмовай Дзіма атрымаў яшчэ 5 студзеня. Сёння перазваніла ў калонію, там пацвердзілі. Падрабязнасцей, чаму адмовілі, што там ды як — я нічога не ведаю», — кажа Вольга Гопта, маці Дзімы. 

Яна кажа, сын успрыняў навіны вельмі цяжка.

«Дзіма рыдаў падчас званка, не мог спыніцца. Ён жыў толькі гэтым, чакаў гэтага памілавання, чакаў, што будзе дома», — скрозь слёзы расказвае Вольга. 

Жанчына звязвалася з Васкрасенскім, але адказу, чаму адмовілі ў памілаванні, так і не атрымала.

«Як я зразумела, яны там і самі не ведаюць, чаму быў такі адказ. 

Дзіму застаўся год. Бліжэйшае спатканне, меркавана, недзе ў сакавіку. Будзем спрабаваць яго выцягнуць, спадзяюся, ён гэта ўсё неяк перажыве. Будзем пісаць зноў лісты, зноў на імя Лукашэнкі. Але чаго чакаць — я не ведаю, нічога не магу сказаць», — кажа Вольга Гопта.

«Дзіма заплакаў: «Мама, не хачу!» За беспарадкі ў калонію адправілі хлопца з разумовай адсталасцю

«Мама, мне вельмі сорамна, што я тут». Маці Дзмітрыя Гопты са Жлобіна сустрэлася з сынам у калоніі

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць