У Барысаве кухарка спрабавала вынесці са школьнай сталоўкі 30 кілаграмаў мяса
Кухара школьнай сталовай у Барысаве затрымалі за крадзяжы прадуктаў. Спробу крадзяжу спынілі падчас рэйдавага мерапрыемства супрацоўнікі Барысаўскага аддзела аховы з калегамі з АБЭЗ.

Скрыншот відэа МУС
47-гадовую жанчыну затрымалі на выхадзе са школы з больш за 30 кг мясных і рыбных паўфабрыкатаў, паведамляе прэс-служба МУС.
Прычым работніца рабіла гэта сістэматычна. У яе дома выявілі 94 кг цукру, 45 літраў алею, 24 кг мукі, 120 пачкаў паніровачных сухароў.
Таксама ў яе канфіскавалі шэсць літраў самагону, 50 літраў самагоннай брагі з апаратам для вытворчасці спіртнога.
Каментары