Культура

Паглядзіце, які помнік паставілі на магіле перакладчыка Васіля Сёмухі ФОТАФАКТ

«Лявон Баршчэўскі толькі што парадаваў весткай: у Пружанах сёння адкрылі помнік дзядзьку Васілю, перакладчыку Васілю Сяргеевічу Сёмуху», — напісаў у Фэйсбуку паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

Фота са старонкі ў Фэйсбуку Андрэя Хадановіча

Васіль Сёмуха памёр 3 лютага 2019 года на 84-м годзе жыцця. Ён нарадзіўся ў 1936-м на хутары Ясенец Пружанскага раёна. 

Сёмуха — аўтар поўнага перакладу Бібліі на беларускую мову. Ён таксама пераклаў дзясяткі аўтараў з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, нарвежскай, іспанскай моў. Словамі Сёмухі па-беларуску загаварылі Гётэ, Шылер, Грымельсгаўзэн, Брэхт, Зюскінд, Райніс, Бэлшавіца, Міцкевіч, Славацкі, Ева Пінска… Публікаваўся ў «Нашай Ніве».

Васіль Сёмуха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, быў уганараваны дзяржаўнымі ўзнагародамі Нямеччыны і Латвіі. З сярэдзіны 1990-х яго, аднак, ігнаравалі ўлады РБ, бо ён рэзка і адкрыта крытыкаваў аўтарытарны рэжым. Выкладаў у забароненым Беларускім ліцэі імя Якуба Коласа. П'есу «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» у яго перакладзе, поўную паралеляў з беларускай сучаснасцю, знялі з паказу ў РТБД «Вольная сцэна».

Людзі ўспамінаюць Васіля Сёмуху: «Вечная душа была ў гэтым чалавеку, нешта несціральнае старасцю і смерцю»

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць