Грамадства

Руслан Слуцкі, асуджаны на 11 гадоў, і яшчэ шэсць чалавек прызнаныя палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязямі чарговую групу вязняў. Усяго іх сямёра, усе ўжо асуджаныя на розныя тэрміны пазбаўлення волі. Больш за ўсіх — 11 гадоў калоніі — атрымаў Руслан Слуцкі. Усяго ў Беларусі цяпер 995 палітвязняў

Палітычнымі вязнямі прызнаныя:

Генадзь Сяўрук — асуджаны паводле арт. 364 КК за пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у каментарыях у сацыяльных сетках, арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі, арт. 130 КК за распальванне сацыяльнай варожасці. Прысуд — 4 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Юрый Чудзіновіч — асуджаны паводле арт. 130 КК за распальванне ў сетцы інтэрнэт сацыяльнай варожасці, арт. 188 КК за паклёп на сацыяльнага педагога — члена выбарчай камісіі, арт. 174 за ўхіленне ад выплаты аліментаў. Прысуд — 4 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрый Канеўскі — асуджаны паводле арт. 130 КК за распальванне ў каментарыях сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Прысуд — 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Андрэй Сачанка — асуджаны паводле арт. 364 КК за пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у сетцы інтэрнэт, арт. 366 КК за пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак. Прысуд — 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Іваноў — асуджаны паводле арт. 364 КК за тэлефонныя пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і арт. 391 КК за абразу суддзі. Прысуд — тры гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Уладзіслаў Цімашчук — асуджаны паводле арт. 130 КК за выказванні ў сацыяльных сетках, якія распальваюць сацыяльную варожасць у дачыненні да супрацоўнікаў МУС. Прысуд — 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Руслан Слуцкі — асуджаны паводле ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК за замах на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін — спробу злучыць металічным дротам рэйкі, што магло прывесці да затрымкі руху цягнікоў, а таксама па ч. 1 арт. 289 КК за «акт тэрарызму» — падкідванне на аўтамабільную дарогу самаробных металічных шыпоў перад аўтамабілямі, якія ўдзельнічалі ў праўладным аўтапрабегу, у выніку якога былі пашкоджаныя шыны чатырох аўтамабіляў. Прысуд — 11 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі24

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

Галоўчанка не гуляе спецыяльна супраць даляра5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць