Здарэнні

Шэсць год. Начальніка РАУС з Магілёўскай вобласці асудзілі за перавышэнне паўнамоцтваў. Падрабязнасці 

Стала вядома, што былога намесніка начальніка Клічаўскага РАУС падпалкоўніка Аляксандра Дарошку абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх таксама перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў. Нядаўна прайшоў суд, на якім яго прызналі вінаватым. Яшчэ ў час выбараў Дарошка быў пры пасадзе. Расказваем што прывяло міліцыянера за краты. 

Судзілі Дарошку за «незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі», «незаконнае паляванне» і «перавышэнне службовых паўнамоцтваў». 

Усе дэталі гэтай гісторыі невядомыя. Але, як аказалася, Дарошка трапіў у апалу праз няўдалае паляванне. На судзе гучала абвінавачванне ў тым, што ён нібыта забіў адразу трох ласёў. 

Аляксандр Дарошка злева

«На яго павесілі трох ласёў. Экспертызаў было штук 20, здаецца, яны адназначна ні да чаго не прыводзілі. Але — 6 год! З міліцыі Аляксандр звольніўся сам мінулай восенню, як толькі даведаўся, што яго шукаюць», — сцісла патлумачылі «Нашай Ніве» сітуацыю знаёмыя з працэсам. 

Ці мае дачыненне да палітычных справаў Аляксандр Дарошка, дакладна невядома. Але вядома, што нават у невялікім Клічаве Магілёўскай вобласці людзі выходзілі на пратэсты, а напярэдадні выбараў там затрымлівалі агітатара за Святлану Ціханоўскую. 

Адметна, што гэта ўжо не першы выпадак, калі топавы сілавік губляе пасаду праз няўдалае паляванне. 

Прыкладна па такім жа сюжэце быў звольнены з працы, а пасля трапіў у СІЗА былы пракурор горада Віцебска Юрый Раманоўскі.

Нагадаем, што з моманту выбараў і да сёння не заведзена ніводнай крымінальнай справы па фактах гвалту і катаванняў у дачыненні да пратэстоўцаў. 

Чытайце таксама: Новы кіраўнік СК Віцебскай вобласці прыйшоў на фоне скандалу: былы пракурор горада патрапіў за краты

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму18

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасціі»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?20

Павел Севярынец прыехаў у Варшаву ФОТАФАКТ7

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі12

ЗША правядуць у Маямі перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны супраць Украіны2

Чаму некаторыя людзі заўсёды спазняюцца? Вызначылі пяць чыннікаў4

Каты мяўкаюць часцей, калі вітаюць гаспадароў3

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму18

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць