Свет

Саакашвілі заявіў, што таемна сустракаўся з Лукашэнкам у Лондане, каб той не прызнаваў Абхазію

Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што ў гады кіравання краінай (2004—2014) таемна лётаў у Лондан і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, каб той не прызнаваў незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Фота: newsgeorgia.ge

«У мяне былі чатыры таемныя сустрэчы ў Лондане з Лукашэнкам. Гэта была таемная дыпламатыя. Тое, што Паўднёвая Асеція і Абхазія да гэтага часу не прызнаныя Лукашэнкам, з'яўляецца вынікам маіх паездак у Лондан», — сказаў у сераду Саакашвілі ў Тбіліскім гарадскім судзе, дзе праходзіць пасяджэнне па справе аб растраце дзяржсродкаў да 9 млн лары (каля $3 млн), піша ТАСС.

Разам з тым, былы прэзідэнт не стаў называць дакладную дату, калі ён праводзіў сустрэчы з Лукашэнкам, спасылаючыся на сакрэтнасць звестак аб яго пералёце ў брытанскую сталіцу.

Раней у інтэрв'ю Уладзіміру Салаўёву для YouTube-канала «Салаўёў Live» Лукашэнка заявіў, што не выключае прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Паводле яго слоў, як толькі ён зразумее неабходнасць такога кроку, і пра гэта яму скажа Уладзімір Пуцін, тады гэта можа адбыцца.

МЗС Грузіі ў панядзелак распаўсюдзіла каментарый прэс-спікера Марыям Нарчэмашвілі, у якім гаворыцца, што пытанне прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Беларуссю не стаіць на парадку дня з улікам грузіна-беларускіх двухбаковых стасункаў.

Раней пра афіцыйныя візіты Лукашэнкі ў Брытанію не паведамлялася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы7

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам14

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць