Свет

Літва хоча, каб амерыканскія войскі стаялі ў ёй пастаянна

Пра жаданне мець у сваёй краіне пастаянны кантынгент войскаў ЗША заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас выступлення на вайсковай базе Рукла ў цэнтры краіны пасля таго, як прывітаў тут новую ратацыю міжнароднай баявой групы НАТА, піша Reuters.

Салдаты трымаюць літоўскі і амерыканскі сцягі падчас цырымоніі адкрыцця лагера арміі ЗША Геркус у літоўскім Пабрадэ. 30 жніўня 2021 года. Фота: REUTERS / Яніс Лайзанс.

Размяшчэнне амерыканскіх войскаў у Літве, паводле Наўседы, павінна стаць фактарам стрымлівання для Расіі і ўзмацніць бяспеку не толькі Літвы, але і ўсяго рэгіёна.

«Вядома, мы будзем размаўляць з ЗША, каб пераканацца, што ратацыйныя войскі ЗША будуць пастаянна заставацца ў Літве», — сказаў Наўседа на прэс-канферэнцыі з гэтай нагоды.

Міжнародная баявая група НАТА ў Літве разгорнутая з 2017 года. У 2019 годзе там змясцілі каля 500 вайскоўцаў ЗША, а неўзабаве ў адказ на расійскія пагрозы Украіне маюць дадаткова прыбыць 350 нямецкіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

«1938 год». Прэм’ерка Літвы параўнала нарошчванне расійскіх войскаў у Беларусі з перадваеннымі падзеямі

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны23

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў45

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны23

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць