Грамадства

Качанава курсанткам: У інтэрнэце праўды няма, чытайце дзяржаўныя СМІ

Наталля Качанава сёння сустрэлася з дзяўчатамі-курсанткамі Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства надзвычайных сітуацый. Іх спецыяльна прывезлі да яе ў Савет Рэспублікі. Падчас выступлення старшыня Савета Рэспублікі сярод іншага параіла, дзе можна знаходзіць сапраўды праўдзівую інфармацыю, піша БелТА.

Па словах Качанавай, такія сустрэчы — магчымасць абмеркаваць пытанні, якія хвалююць людзей, і гэта тым больш актуальна, калі ў інтэрнэце распаўсюджваюцца недакладная інфармацыя і фэйкі.

«Каб даведацца праўду, трэба чытаць і глядзець дзяржаўныя СМІ. У інтэрнэце вы праўду не знойдзеце», — адзначыла Качанава.

Гэтае выказванне паказальнае перадусім тым, што высокапастаўленая чыноўніца тым самым фактычна чарговы раз прызнае, што ідэйнае змаганне ў інтэрнэце ўлада сваім апанентам начыста прайграе.

Бо інтэрнэт жа — гэта не толькі незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы, там хапае і праўладнага кантэнту. Усе дзяржаўныя ўстановы маюць сайты ў Сеціве, свае інтэрнэт-люстэркі і не толькі — ва ўсіх дзяржаўных СМІ. Пішуць у сацыяльных сетках ды блогах і праўладныя аналітыкі ды блогеры, ёсць «Пул Первого» і «Жёлтые сливы».

Але ілюзій, што нехта ходзіць у інтэрнэт, каб чытаць усё гэта, Наталля Іванаўна не мае. Для яе Сеціва — гэта тэрыторыя, на якой гаспадарыць праціўнік, і на яе ад граху падалей лепей проста не заходзіць. Лепш разгарнуць па старынцы газету ці ўключыць тэлевізар, дзе ўсё ўзгоднена ідэолагамі і нічога лішняга не праточыцца. 

Але заклікаць да гэтага маладых дзяўчат яўна марна. У адрозненне ад Качанавай, для іх інтэрнэт — неад'емная рэальнасць з самага маленства, карыстацца ім так жа натуральна, як дыхаць. У той час як папяровыя газеты і тэлевізар — атрыбуты пенсіянераў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў8

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае3

Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расіі і трапіў у палон1

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду

«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў20

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку1

У Беларусі заўважылі фламінга?

Стала вядома, хто з’яўляецца хэдлайнерам Сходу неабыякавых — мерапрыемства апанентаў Ціханоўскай22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць