Свет

Украінскія алігархі пакідаюць Украіну чартарнымі рэйсамі

Паводле назіранняў «Украінскай праўды», толькі ў гэту нядзелю з Кіева вылецела ў бок каля 20 чартарных рэйсаў ці прыватных самалётаў, якія належаць украінскім алігархам ці проста багатым людзям. Усе ўзялі курс на Еўропу, хоць некаторыя з гэтых людзей вядомыя як арыентаваныя на Расію.

Самалёт Falcon, які належыць Рынату Ахметава. Фота: liga.net.

Сярод чартараў і прыватных самалётаў, якія пакінулі Украіну ў нядзелю — барты Рыната Ахметава і Барыса Калеснікава.

Прыватны борт на 50 чалавек таксама замовіў дэпутат прарасійскай Апазіцыйнай платформы «За жыццё» (АПЗЖ), мільянер Ігар Абрамовіч. Па звестках «Украінскай праўды» ад дзвюх крыніц з АПЗЖ і двух людзей, якім прапаноўвалі з'ехаць, гэты борт павінен быў вывезці з Кіева ў Вену сваякоў аднапартыйцаў, а таксама бізнес-партнёраў Абрамовіча.

У той жа час, хоць адзін з бартоў Ахметава вылецеў з Украіны ў нядзелю, сам алігарх пакінуў краіну яшчэ 30 студзеня рэйсам у Цюрых. У той жа дзень з'ехаў з Украіны бізнэсмэн Віктар Пінчук. Бізнэсмен і народны дэпутат Вадзім Навінскі выехаў з Украіны 10 лютага рэйсам Кіеў—Мюнхен.

Сярод тых, хто вылецеў з Украіны ў Еўропу, называюцца прозвішчы і менш вядомых па-за межамі Украіны, але таксама ўплывовых бізнэсменаў: Аляксандра Яраслаўскага, Андрэя Стаўніцэра, Вадзіма Несцярэнкі, Вадзіма Столара і Васіля Хмяльніцкага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалілі рэдактарку «Белсата» Ірыну Слаўнікаву2

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць