Паэтка Антаніна Хатэнка атрымала літаратурную прэмію імя Стральцова
Прэмію Міхася Стральцова традыцыйна ўручаюць у дзень нараджэння патрона.

Як паведамляе Cаюз беларускіх пісьменьнікаў, у 2022 годзе рашэннем журы (у складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан) літаратурная прэмія Міхася Стральцова была прысуджаная паэтцы Антаніне Хатэнка с фармулёўкай:
«За вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў».
Летась лаўрэаткай прэміі стала паэтка Наста Кудасава.
Каментары