Грамадства

Пад санкцыі Еўрасаюза «за садзеянне расійскай агрэсіі» трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў

Рада Еўрасаюза ўхваліла санкцыі супраць вінаватых за расійскую агрэсію супраць Украіны. У «чорным спісе» разам з кіраўніцтвам Расіі і дэпутатамі Дзярждумы апынуліся 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў, піша Радыё Свабода.

Віктар Гулевіч і Аляксандр Вальфовіч — два фігуранты санкцыйнага спісу.

«Гэты напад з'яўляецца абуральным парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны», — гаворыцца ў дакуменце.

Прынятыя цяпер абмежавальныя захады — пашырэнне санкцый за анексію Крыма, якія ЕС увёў супраць 21 расійскага і крымскага палітыка 17 сакавіка 2014 года.

Санкцыі прадугледжваюць забарону ўезду на тэрыторыю Еўрасаюза ці транзіту, а таксама замарозку «ўсіх сродкаў і эканамічных рэсурсаў, якія належаць, знаходзяцца ва ўласнасці або кантралююцца гэтымі асобамі».

У цяперашнім санкцыйным сьпісе апроч прозвішчаў Уладзіміра Пуціна, міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова, членаў Савета нацыянальнай бяспекі Расіі і дэпутатаў Дзярждумы таксама і 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў, якія «садзейнічалі расійскай ваеннай агрэсіі з Беларусі».

  • Уладзіслаў Бруеў — начальнік Гомельскай памежнай групы
  • Алег Эйбатаў — начальнік Мазырскага памежнага атрада
  • Дзьмітрый Віннікаў — начальнік Пінскага памежнага атрада
  • Аляксандр Пашкевіч — начальнік штаба вайсковай часці 65408 (Лунінец)
  • Аляксандр Лазіцкі — камандзір вайсковай часці 65408
  • Андрэй Лук’яновіч — намеснік камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сілаў
  • Аляксандр Крывец — камандзір 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы (Ліда)
  • Юрый Пыжык — камандзір 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы (Баранавічы)
  • Уладзімір Купрыянюк — начальнік штаба — першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання
  • Андрэй Некрашэвіч — начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сілаў
  • Віктар Гулевіч — начальнік Генеральнага штаба УС
  • Аляксандр Вальфовіч — дзяржсакратар Савета бяспекі
  • Андрэй Жук — намеснік міністра абароны
  • Сяргей Сіманенка — намеснік міністра абароны па ўзбраенні
  • Андрэй Бурдыка — намеснік міністра абароны па тыле
  • Мікалай Рагашчук — памочнік Лукашэнкі — інспектар па Гомельскай вобласці
  • Вадзім Дзенісенка — камандуючы войскамі Сілаў спецыяльных аперацый Беларусі
  • Ігар Дземідзенка — камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання
  • Юрый Шулейка — старшыня Брэсцкага аблвыканкама
  • Іван Крупко — старшыня Гомельскага аблвыканкама

ЗША таксама ўвялі санкцыі ў дачыненні да шэрагу фізічных асоб, прадпрыемстваў і банкаў Беларусі за падтрымку рэжымам Лукашэнкі расійскай інтэрвенцыі ва Украіну. У спісе 15 юрыдычных і 8 фізічных асобаў, уключна з Аляксандрам Вальфовічам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць