Свет

Асноўнае на гэты момант: Расія жорстка абстрэльвае Харкаў, але пад Кіевам украінцы перайшлі ў контрнаступ, а райцэнтры поўдня сустракаюць рускіх як акупантаў

Расійскія трэці дзень гасяць па Харкаве, другім па памеры горадзе Украіны, з мэтай зламаць волю абаронцаў. Тым часам пад Кіевам украінцы здзейснілі паспяховыя контратакі. 

Мясцовыя жыхары будуюць барыкаду каля Міхайлаўскай царквы ў Жытоміры. Фота: Сяргей Ратанскі для «Монд».

Увечары 2 сакавіка пад ракетны абстрэл трапіў раён чыгуначнага вакзала ў Кіеве, у выніку чаго была разарваная вялікая цеплатраса, а выбуховая хваля пашкодзіла вокны вакзала. Пры гэтым на тым вакзале ноччу хаваюцца тысячы мірных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, што чакаюць эвакуацыйныя цягнікі ў Заходнюю Украіну, піша Wall Street Journal.

Расійскае Мінабароны ўпершыню прызнала масавы характар страт ва ўласным войску падчас сямі дзён вайны. Згодна з іх данымі, 498 расійскіх салдат загінула, 1597 атрымалі раненні. Як сцвярджае Масква, пасля пачатку нападу страты ўкраінцаў склалі 2870 салдат.

Расія і Беларусь славяцца фальсіфікацыяй самай рознай статыстыкі, таму і агучаная лічба ахвяр наўрад ці праўдзівая. 

Украінскія вайскоўцы не абнародвалі даныя пра свае страты, але сцвярджаюць, што з пачатку нападу на ўкраінскай тэрыторыі загінула 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Страты сярод мірнага насельніцтва Украіны, па даных Міністэрства аховы здароўя Украіны, склалі каля 2 тысяч чалавек.

Трэці дзень запар жорсткім бамбардзіроўкам і артабстрэлам падвяргаецца Харкаў, прычым пад удары трапляюць жылыя раёны і грамадзянская інфраструктура горада. Мясцовыя ўлады сведчаць, што за апошнія 24 гадзіны як мінімум 21 чалавек загінуў, 112 харкаўцаў былі параненыя. Масква сцвярджае, што яе войскі не абстрэльваюць мірнае насельніцтва.

Апошняй ноччу Кіеў таксама трапіў пад некалькі абстрэлаў.

3 сакавіка каля польскай мяжы пачнецца чарговы раўнд перамоў паміж прадстаўнікамі Украіны і Расіі. На мінулым этапе перамоў, у панядзелак, бакі не здолелі атрымаць канкрэтныя вынікі, а пасля іх заканчэння абстрэлы толькі ўзмацніліся.

Як кажа вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі, за апошнія сем дзён з Украіны ў суседнія краіны пераехалі больш за мільён чалавек. Варта адзначыць, што 3 сакавіка на мяжы Украіны і Польшчы чэргі ўцекачоў зніклі, што можа быць ускоснысм сведчаннем таго, што прасоўванне расійскіх войскаў замарудзілася. 

2 сакавіка Генасамблея ААН галасамі 141 краіны асудзіла расійскую ваенную аперацыю і прыняла рашэнне не прызнаваць любыя тэрытарыяльныя змены на карысць Расіі, якіх Масква можа дабіцца з дапамогай сілы. 34 краіны, у тым ліку Кітай і Індыя, устрымаліся ад галасавання. Толькі 5 краін — Расія, Беларусь, КНДР, Сірыя і Эрытрэя — асудзілі адпаведную рэзалюцыю Генасамблеі. Міжнародная ізаляцыя Расіі большая, чым у момант уварвання ў Афганістан у 1979 годзе.

Вашынгтон, у сваю чаргу, абвясціў чарговую хвалю эканамічных санкцый супраць Расіі, у тым ліку і санкцыі, звязаныя з кантролем экспарта ў нафтагазавай індустрыі. Сярод бліжэйшых мэтаў амерыканскага ўрада — актывы расійскіх алігархаў.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, у сваю чаргу, паабяцаў павялічыць выдаткі краіны на абарону. Аналагічныя рашэнні раней прынялі Нямеччына, Польшча і Швецыя.

Прасоўванне расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны

Украінцы спынілі расійскі наступ з беларускага кірунку на паўночным захадзе ад Кіева. У горадзе Буча былі моцныя баі, цэнтральная вуліца Бучы забітая спаленай расійскай ваеннай тэхнікай.

Палкоўнік украінскай арміі, які ваюе пад Кіевам, так тлумачыь прычыны цяжкасцей у войскаў акупантаў: «Рускія лічылі, што яны могуць прарвацца і заняць Кіеў за некалькі дзён. Яны не разумелі, што за апошнія восем гадоў мы навучыліся ваяваць. Цяпер яны сядзяць у машынах галодныя, без паліва, дэмаралізаваныя».

Тым не менш, расійскія войскі дагэтуль спрабуюць акружыць Кіеў з заходняга і паўднёва-заходняга кірункаў. Яны, па даных украінскіх уладаў, прабівацца да горада Фастаў, каб перарэзаць найважнейшую ўкраінскую трасу, што ідзе на Адэсу. 2 сакавіка ўкраінскія ўлады паведамілі, што ўкраінцы вярнулі кантроль над горадам Макараў, які знаходзіцца на шашы Кіеў—Львоў.

У апошнія дні ўкраінскія сілы дасягнулі вялікіх поспехаў у знішчэнні расійскіх калон з дапамогай беспілотнікаў Байрактар. Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў распавёў, што ў апошнія дні краіна атрымала і пачала разгортваць новую партыю Байрактараў, а таксама атрымоўвае з Еўропы і іншую важную зброю.

У сераду ўкраінскія вайскоўцы паведамілі пра знішчэнне двух расійскіх знішчальнікаў Су-35 і пра страту ўласнага самалёта МіГ-29. Цяпер, як сведчаць ўкраінцы, расійскія войскі маюць перавагу ў колькасці і якасці паветраных судоў і зброі, але не ў вопытнасці пілотаў.

Расійскія войскі найхутчэй прасоўваюцца на поўдні краіны, дзе яны рухаюцца ў кірунку з Крыма. Там яны дасягнулі гарадоў Херсон, Марыупаль і Энергадар. Апошнія два застаюцца пад кантролем Украіны, але расійскія войскі ўжо ўвайшлі ў Херсон, дзе, аднак, працягваецца ўкраінскае супраціўленне.

Расія сцвярджае, што яна гатова прадаставіць гуманітарныя карыдоры ва ўкраінскіх гарадах, у тым ліку ў Марыупалі, Харкаве і Кіеве. Пры гэтым у Харкаве, як кажуць мясцовыя жыхары, не хапае ежы, а ў некаторых раёнах ёсць праблемы з вадой, ацяпленнем і электрычнасцю.

Звяртае ўвагу, што ў акупаваных райцэнтрах, такіх, як Купянск, Мелітопаль і Бердзянск, пачаліся масавыя мірныя пратэсты супраць расійскай акупацыі — хоць гэта русіфікаваны поўдзень краіны. Мясцовыя жыхары выходзяць на вуліцы з мэтай спыніць прасоўванне расійскіх войскаў, ёсць шматлікія відэа гэтага.

Расійскія войскі ва Украіне змянілі тактыку

Цэнтр Харкава цяпер ФОТЫ

У абаронцаў Кіева з'явіўся незвычайны Байрактар ФОТАФАКТ

Каментары

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна13

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць