У Віцебску супрацоўніца інкасацыі выкрала валюты на больш чым 47 тысяч рублёў, замяніўшы сапраўдныя купюры на сувенірныя. Пра гэта паведамляе прэс-служба СК.

40-гадовая загадчыца касы аддзела інкасацыі са студзеня 2021 года па люты 2022-га выкрала са сховішча банка 2600 даляраў і 13800 еўра.
Гэта выявілася пры праверцы сумак інкасацыі. Жанчына забірала з іх грошы, а ўзамен клала сувенірныя купюры.
Заведзеная крымінальная справа па ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Жанчыне пагражае да 12 гадоў калоніі.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары