Свет

Аляксей Арастовіч адказаў на завядзенне крымінальнай справы на яго ў Беларусі

Дарадцу Зяленскага абвінавачваюць у тым, што ён заклікаў у адным са сваіх відэа да «актаў тэрарызму і дыверсій на аб’ектах Беларускай чыгунцы і да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

— Цяперашняму рэжыму ў Беларусі, даўно даў ацэнку беларускі народ.

І я яго (народ) разумею.

Прадстаўнікі гэтага рэжыму нават справу кваліфікаваць не могуць, як след: )

Я сказаў — «толькі тыя шляхі, па якіх рухаюцца расійскія войскі».

І проста дадаў — не чапайце астатнія.

Гэта заклік да акту вайны, а не да тэрарызму.

А між іншым, Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны, прадастаўляючы сваю тэрыторыю, ваенную і грамадзянскую інфраструктуру расійскім войскам, якія здзяйсняюць шматлікія злачынствы супраць Украіны, а з учорашняга дня, па кваліфікацыі Міжнароднага суда ААН — генацыд украінскага народа.

Такім чынам, мае заклікі абсалютна законныя з пункту гледжання міжнароднага права.

А вось ваш саўдзел у генацыдзе — не.

Прычым, «н « без тэрміну даўнасці і амністыі.

Так што вы там, падумайце, вялікія юрысты «Генпракуратуры Беларусі». Над кваліфікацыямі. Над тым — хто каго будзе судзіць.

І магчыма — хутчэй, чым вам здаецца.)

Падумайце, чым пуцінская авантура скончыцца для вас асабіста, пасля таго, як Пуцін канчаткова прайграе. І для рэжыму, які вы ўзяліся прадстаўляць, гвалцячы ўласны народ.

Сёння і Рада Еўропы прыпыніла свае кантакты з Мінскам. Прыкіньце — куды дзьме вецер.

І яшчэ ўлічыце.

Я ж магу пачаць некаторы час сутак пачаць прысвячаць асабіста вам і тым, каго вы ўяўляеце.

А вы ўпэўненыя, што гэта вам трэба?)

А ну як нашы дзяўчаты прыйдуць заступіцца за мяне?)

Бо іх нават мы баімся.

Думайце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Усе навіны →
Усе навіны

Заснаваны беларусам стартап запартнёрыўся з сацсеткай Трампа

У Варшаве ў беларусаў і ўкраінцаў не прынялі заявы на ДНЖ, бо іх запісаў не аказалася ў сістэме6

Аляксандра Герасіменя пра продаж кватэры з аўкцыёну: Патэлефанавалі ўласніку і сказалі, што будуць адбіраць5

На рынку ў расійскім Адлеры гандлявалі самаробнай чачай — яна забіла як мінімум 10 чалавек4

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі35

Ён быў як жывы шчыт. Марыя Мароз расказала, чаму яны з Ціханоўскай патрабавалі, каб з імі да мяжы ехаў кіраўнік ААЦ Паўлючэнка7

Ушакоў: Амерыканцы зрабілі нам прапанову, якая нам падалася прымальнай16

Лукашэнка: Шкадаваць грошай для КДБ не трэба29

На АНТ заявілі, што Латушка ў канцы ліпеня 2020 нібыта хацеў спаліць штаб Ціханоўскай. Латушка адказаў на гэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць