Грамадства

Як беларусы ў розных краінах свету будуць адзначаць Дзень Волі

25 сакавіка ‒ Дзень Волі, галоўнае нацыянальнае свята беларусаў. Адзначаць яго на радзіме публічна сёння немагчыма. Мы паглядзелі, як Дзень Волі будуць святкаваць беларусы, якіх 2020-ы год раскідаў па розных кутках свету. Інфармацыю пра запланаваныя фарматы святкавання ў Беларусі мы публікаваць не будзем.

Сёлетні Дзень Волі пройдзе пад знакам салідарнасці з украінцамі, якія цяпер змагаюцца з расійскай агрэсіяй. Таму поруч з беларускімі артыстамі на многіх пляцоўках выступяць украінцы, а сродкі ад продажу квіткоў будуць скіраваныя на дапамогу Украіне.

Вільня

25 сакавіка

13:00 — ускладанне кветак на магілы Кастуся Каліноўскага і братоў Луцкевічаў на могілках Росы

14.00 — святочны аўтапрабег з нацыянальнымі сцягамі ад могілак Росы да Ратушнай плошчы

15.00 — мітынг-канцэрт на Ратушнай плошчы ў падтрымку Беларусі і Украіны

16.00 — ускладанне кветак да помнікаў Вацлаву Ластоўскаму, Тарасу Шаўчэнку і Францiшаку Багушэвічу

17.00 — святочнае богаслужэнне ў Пятнiцкай царкве (Didžioji g. 2)

18.00 — вечар беларускай паэзii у Доме сігнатараў (Pilies g. 26)

18:30 — канцэрт «ДЗЕНЬ ВОЛІ. За нашу і вашу свабоду!» Віленская гарадская Ратуша (Didžioji g. 31) 

У ім бяруць удзел: Інтэрнацыянальны мужчынскі хор UNIA (мастацкі кіраўнік — Павел Гонца), Маргарыта Ляўчук (сапрана), Маіна Валеніс (сапрана), Даша Мароз (фартэпіяна)

Квіткі тут. 

Анлайн-трансляцыя тут. 

20:00 — запальванне свечак ля амбасадаў Беларусі (Mindaugo g. 13) і Украіны (Teatro g. 4)

26 сакавіка

20:00 — дабрачынны канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана» (Kalvarijų g. 85)

Уваход 10 еўра. Атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку Украіны.

Варшава

25 сакавіка

18:00 — Дзень Волі ў Цэнтры беларускай салідарнасці (Oleandrów 6, дамафон 2)

У праграме: лекцыі беларускіх гісторыкаў і адкрытая дыскусія па гісторыі БНР, выстава, прысвечаная Дню Волі

20:00 — канцэрт «ЗА ВАШУ ВОЛЮ І НАШУ». Беларускі Моладзевы Хаб (Plac Konstytucji, 6)

Граюць і спяваюць: Warsaw Freedom orchestra, Украінскі хор Bazyleus, Lity Taler. 

Квіткі тут

26 сакавіка

14:00 — Вялікі ўрачысты марш (Pl. Konstytucji, 6)

З удзелам Святланы Ціханоўскай Марш пачнецца з мітынгу на пляцы Канстытуцыі і пройдзе вуліцамі Варшавы.

19.00 — канцэрт (Beer Station Centrum, Lwowska, 17)

Будуць граць і спяваць: Аляксандр Памідораў, Юры Стыльскі (Дай Дарогу), Алесь Дзянісаў (Dzieciuki), Botanic Projekt 

Квіткі тут

Беласток

25 сакавіка

Святлана Ціханоўская і Павел Латушка возьмуць удзел у святкаванні Дня Волі ў Беластоку 25 сакавіка.

16:30 ‒ ускладанне кветак да дошкі ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ля будынку следчага ізалятара па вул. Каперніка.

17:00 ‒ мітынг у падтрымку Вольнай Беларусі і Вольнай Украіны (Рынак Касцюшкі, ля помніка Юзафу Пілсудскаму). Ціханоўская і Латушка сустрэнуцца з беларусамі Беластока

18:00 Дзень Волі — За нашу і вашу свабоду. Беластоцкі тэатр лялек (Kalinowskiego, 1)

Выступаюць: Вольны хор, NaviBand, Зміцер Вайцюшкевіч

Анлайн-трансляцыя тут

Уроцлаў

25 сакавіка

19:00 — канцэрт «Беларусы салідарныя з Украінай» (Stary Klasztor, Purkyniego, 1)

Выступаюць: Volski, Znich, Strachy na lachy. 

Квіткі тут

Тэль-Авіў

25 сакавіка

20:00 — дабрачынны канцэрт да Дня Волі («Jelsomino и Друзья», Карлібах, 3)

Граюць і спяваюць: Аня Хітрык і Сяргей Рудзеня, Ірэна Катвіцкая, «Сектор», «Хроники Агаши», Parkovka.

Прага

25 сакавіка

18:00 ‒ урачыстая акадэмія з нагоды Дня Незалежнасці (Knihovna Václava Havla, Ostrovní 13)

Удзельнічаюць даследчык БНР Сяргей Шупа, даследчыкі гісторыі беларускай эміграцыі ў Чэхаславакіі Даніэла Каляноўска і Сяргей Кнырэвіч, журналіст Радыё Свабода, намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык, аналітык цэнтра «Еўрапейскія каштоўнасці» Давід Стулік. Музычнае суправаджэнне: аўтэнтычныя беларускія дуды і іншыя інструменты братоў Шклёдаў. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўпершыню з’явіўся на саміце NATO ў касцюме — але не ў класічным16

З'явіўся рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету. На якім месцы Мінск?10

Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах8

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх краін для жыцця. На якім месцы Беларусь?4

У Лагойску сутыкнуліся два аўтобусы

У Арменіі заявілі пра прадухіленне спробы захопу ўлады2

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе10

Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае14

Яшчэ ў адной мінскай краме запрацавала сістэма з талонамі ў чаргу, як у банку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць