Грамадства

Чарга з фураў на польска-беларускай мяжы расцягнулася на 37 кіламетраў

Паводле звестак польскіх памежнікаў на 28 сакавіка, кіроўцам даводзіцца чакаць па 78 гадзін на мяжы, каб аформіць уезд у Беларусь. Ужо каля двух тыдняў кожная змена ў Баброўніках афармляе менш фураў, чым звычайна, і гэта дадаткова адбіваецца на даўжыні чаргі, піша mostmedia.io.

За апошнюю дванаццацігадзінную змену памежнікі прапусцілі праз гэты памежны пераход 141 машыну з грузам. Стандарт жа для гэтага пераходу складае ад 250 да 300 грузавікоў за змену.

Польскія службы тлумачаць, што такая колькасць грузавікоў, якія падлягаюць праверцы, звязаная з тым, што праверкі займаюць больш часу з-за эканамічных санкцый Еўрасаюза і забароны на ўвоз некаторых тавараў у Расію пасля пачатку яе агрэсіі супраць Украіны.

Польская мытная служба не толькі правярае дакументы, але і фізічна даглядае грузавікі, якія ідуць на ўсход, каб пераканацца, што там сапраўды знаходзяцца тавары, заяўленыя ў дакументах. Для гэтага таксама выкарыстоўваюцца рэнтгенаўскія сканеры.

На іншым польскім памежным пераходзе ў Кукурыках час чакання ўезду для грузавога транспарту меншы, але таксама значны — 40 гадзін. Яшчэ нядаўна там праходзілі акцыі пратэсту.

Увогуле ж доўгія чэргі з грузавікоў у Баброўніках сталі ўтварацца з 9 лістапада 2021 года, калі з-за сітуацыі з мігрантамі на нявызначаны тэрмін быў прыпынены рух на суседнім пункце пропуску ў Кузніцы.

Чытайце таксама:

Польшча і краіны Балтыі заклікалі ЕС забараніць перавозку беларускіх і расійскіх грузаў у Еўропе

У польскім Карошчыне кіроўцы 15 гадзін чакаюць уезду ў Беларусь

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных2

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

На тры гады падоўжылі тэрмін ільготаў для электрамабіляў

Трамп думае стварыць альтэрнатыву G7 з удзелам Расіі12

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»2

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных2

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць