Грамадства

Што вядома пра хакеіста, які ўдарыў клюшкай па твары Лукашэнку?

У суботу, 9 красавіка, падчас фіналу рэспубліканскага аматарскага хакейнага турніру адбылося нечаканае здарэнне. Спартсмен пад нумарам 7 трапіў клюшкай па твары Аляксандру Лукашэнку. «Зеркало» даведалася, што вядома пра «нумар сем».

Што адбылося?

Па даных телеграм-канала «Пул першага», у барацьбе за шайбу сёмы нумар каманды суперніка трапіў клюшкай па твары Аляксандру Лукашэнку. Праўда, на відэа гэтага моманту не відаць. Бачна, як Лукашэнка ў нейкі момант згінаецца і трымаецца за падбароддзе. Да яго пад'язджаюць партнёры па камандзе, вядуць да трыбунаў. Там ужо лекар апрацоўвае твар Лукашэнкі.

Хто гуляе пад нумарам 7?

Паводле спісу гульцоў каманды Мінскай вобласці, хакеіст пад нумарам 7 ‒ гэта абаронца Арцём Пучкоўскі. Вядома пра яго мала. Спартсмену 33 гады, ён з Мінска. Выхаванец мінскага «Юнацтва». Гуляў за «Юніёр» (Менск), «Віцебск-2» і бабруйскі «Шыннік», які быў яго апошняй прафесійнай камандай у 2010 годзе.

Арцём Пучкоўскі (злева) у 2017 годзе. Фота: Facebook Арцёма Пучкоўскага

Цяпер, мяркуючы па ўсім, Арцём Пучкоўскі ‒ менеджар па працы з ключавымі кліентамі Top Toys, кампаніі, якая з'яўляецца імпарцёрам і дыстрыб'ютарам дзіцячых цацак.

Па даных сайта sportclub.by, у гэтым сезоне за каманду Мінскай вобласці ён правёў чатыры гульні.

Што было далей?

Тэлеграм-канал «Пул першага» піша, што на настрой Аляксандра Лукашэнкі сітуацыя з клюшкай не паўплывала, і з «нумарам 7 усё ў парадку».

У каментарыі выданню mlyn.by Арцём Пучкоўскі пракаментаваў гэты момант:

‒ Гэта быў гульнявы момант, у запале барацьбы трапіў клюшкай па твары прэзідэнту. Мяне выдалілі за небяспечную гульню. Папрасіў прабачэння ў Аляксандра Рыгоравіча адразу ж пасля матчу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях4

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?13

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма7

У Мінску з'явіцца спарткомплекс з выхадам да набярэжнай. Будаўнікі паказалі, што там цяпер

Прадалі сядзібу Хлюдзінскіх у Шумілінскім раёне

Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях4

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць