Грамадства

Дзве траціны пасылак ад расійскіх вайскоўцаў, адпраўленых з Мазыра ў пачатку красавіка, зніклі з сістэмы ці не дайшлі да адрасатаў

45 з 69 пасылак, якія, па інфармацыі праекта «База дадзеных», адпраўлялі з Мазыра расійскія вайскоўцы праз сэрвіс СДЭК, маюць статуты «не ўручаная» альбо «заказ не знойдзены». У 16 выпадках сайт СДЭК выдае памылку: «Замова не знойдзеная», як калі б гэтага адпраўлення ніколі не існавала або яно было б выдаленае. Яшчэ 29 заказаў маюць статус «Не ўручаная». Такі статус прысвойваецца, калі пасылка была дастаўлена па адрасе, але яе «не ўдалося ўручыць атрымальніку, альбо атрымальнік не забраў яго на працягу двух тыдняў пасля паступлення». Пры гэтым 17 пасылак расійскіх вайскоўцаў знаходзяцца ў дарозе, пяць уручылі і дзве чакаюць уручэння, піша «Медыязона».

У прэс-службе СДЭК «Медыязоне» адмовіліся даць інфармацыю пра канкрэтныя адпраўленні, патлумачыўшы, што такія звесткі кампанія дае толькі самому адпраўніку на ягоны запыт або па «афіцыйных пісьмовых запытах органаў дзяржаўнай улады, якія валодаюць адпаведнымі паўнамоцтвамі».

«Што тычыцца статуса «Замова не ўручаная», то такі статус можа давацца грузу ў розных сітуацыях. Напрыклад, атрымальнік не прыйшоў за замовай; адпраўнік адклікаў сваё адпраўленне да ўручэння атрымальніку; груз мог трапіць на склад з неапазнанымі грузамі, куды трапляюць адпраўленні з пашкоджанымі этыкеткамі да таго, як іх ідэнтыфікуюць па спецыяльнай працэдуры; груз маглі памылкова адправіць у іншы пункт выдачы ці нават страціць і гэтак далей», — гаворыцца ў адказе СДЭКа.

Поўнае знікненне замоваў з сістэмы кампанія патлумачыла тым, што кліент мог стварыць замову праз сайт, але так і не адправіць яе, або адправіць, ды не аплаціць альбо зусім забраць пасылку назад.

«Медыязона» апублікавала карту, куды павінны былі дайсці адпраўленні з Мазыра. Таксама яе журналісты заўважылі наплыў наведвальнікаў у форме яшчэ ў адным аддзяленні СДЭК — у расійскім горадзе Навазыбкаў паблізу ўкраінскай і беларускай межаў.

Чытайце таксама:

Расійская служба экспрэс-дастаўкі СДЭК паставіла заслон марадзёрам

Колькі заплацілі за перасылку рэчаў расійскія салдаты-марадзёры?

«Мы прыйшлі па сваё, Расія — моц». Як жыхары расійскага Рубцоўска рэагуюць на факт марадзёрства землякоў

Праект «Беларускі Гаюн» публікуе персанальныя звесткі расійскіх салдат-марадзёраў. Рэкардсмен пераслаў дахаты амаль паўтоны

Як расійскія вайскоўцы высылаюць поштай з Мазыра нарабаванае ва Украіне ВІДЭА

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць