У Мелітопалі акупанты захапілі музей, дзе захоўвалася скіфскае золата
Месца, дзе знаходзілася скіфскае золата, рэліквія IV стагоддзя да нашай эры, расіянам падказалі калабаранты, паведамляе Запарожская абласная ваенная адміністрацыя. Да вайны рэліквія захоўвалася ў Мелітопальскім гарадскім краязнаўчым музеі.

«Яны распаўсюджваюць хлусню, што нібыта ўратавалі скіфскае золата ад былых работнікаў установы. Маўляў, тыя хацелі вывезці яго за межы краіны», — тлумачаць у ведамстве.
Раней гарадская адміністрацыя і супрацоўнікі музея калекцыю скіфскага золата схавалі.
«У прарасійскіх пабліках паказалі відэа, як прызначаны расіянамі дырэктарам Яўген Гарлачоў расказвае, што ягоныя аднадумцы выдаткавалі шмат сілаў і энергіі, каб знайсці скіфскае золата, якое было схаванае супрацоўнікамі музея. Але на самай справе месцазнаходжанне калекцыі выдалі калабаранты», — піша выданне Мелітопаль.City.
Старажытнае золата выявілі ў мелітопальскім кургане ў 1954 годзе. Яго хацелі вывезці ў ленінградскі Эрмітаж, але ўкраінскія археолагі тады дамагліся таго, каб знаходка засталася ва Украіне.
Цяпер чытаюць
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары