ЗША адкрываюць ленд-ліз для Украіны. Апошні раз такое было для барацьбы з гітлерызмам
Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за законапраект аб ленд-лізе і абароне дэмакратыі ва Украіне. Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна з ЗША ва Украіну.

Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часоў Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адной з фактараў ягонай перамогі над нацысцкай Германіяй.
На сённяшнім галасаванні 220 членаў Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі «за», 205 — «супраць».
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак расказаў, што мяняе гэты закон для Украіны.
Паводле яго, у тэксце дакумента гаворыцца пра наданне прэзідэнту ЗША пашыраных паўнамоцтваў па перадачы або прадастаўленні ў арэнду Украіне абаронных сродкаў для «абароны цывільнага насельніцтва ад расійскага ваеннага ўварвання» і іншых мэтаў.
Пасля прыняцця закона кіраўнік Белага дома абавязаны на працягу 60 дзён усталяваць паскораныя працэдуры дастаўкі прадукцыі.
Закон аб ленд-лізе дазваляе значна паскорыць пастаўкі Украіне ўзбраення, транспарту, харчавання і дапамогі з ЗША.
«Усё гэта дазволіць нам выбіць расійскую армію з нашых тэрыторый», — перакананы Ярмак. Ён таксама адзначыў, што ленд-ліз азначае «ўпэўненасць ЗША ў перамозе Украіны над Расіяй».
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары