Свет

На фабрыцы кавы ў Швейцарыі знайшлі 500 кг какаіну

Швейцарская паліцыя канфіскавала больш чым паўтоны какаіну, які перавозілі ў партыі кававага зерня на завод кампаніі Nespresso, што вырабляе кававыя капсулы. Пра таямнічы белы парашок праваахоўнікаў папярэдзілі самі супрацоўнікі завода.

Фота: Police Cantonale Fribourg / AFP / Getty

Супрацоўнікі завода ў горадзе Рамон, што ў заходнім швейцарскім кантоне Фрыбург, знайшлі белае рэчыва, калі выгружалі дастаўленыя на прадпрыемства мяшкі з кававым зернем. Пазней паліцыя высветліла, што таямнічае рэчыва — гэта какаін, піша Guardian.

Праваахоўнікі правялі ператрус у пяці грузавых кантэйнерах, дастаўленых у той дзень, і ў выніку канфіскавалі больш за паўтоны наркотыку. Але, як сведчыць паліцыя, кантэйнеры з какаінам былі ізаляваныя, у выніку рэчыва не забруджвала працэс вытворчасці на заводзе і адпаведна не магло трапіць у гатовую каву.

Першапачатковае расследаванне сведчыць, што незвычайны груз трапіў на завод з Бразіліі. Чысціня канфіскаванага какаіну склала 80%, а агульны кошт партыі перавысіў 51 мільён даляраў. Паліцэйскія лічаць, што какаін быў прызначаны для еўрапейскага рынку.

Чытайце таксама:

Маньякі побач з намі. Як сябар гадамі шантажаваў вядомага футбаліста ананімнымі мэсэджамі

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму4

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У Белаазёрску адкрылі помнік беларускай крэветцы3

Легенда пра святога Пятра Міронавіча48

45 гадоў таму ў аўтакатастрофе разбіўся Пятро Машэраў23

Упершыню ў гісторыі жанчына можа стаць прэм'ер-міністрам Японіі4

Расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе ў Берліне24

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы20

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання3

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

У Якуцку забітыя ўдава і малы сын мясцовага палітыка, які загінуў ва Украіне — падазраюць 16‑гадовую дачку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму4

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць